эскімо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. эскімо́ эскімо́
Р. эскімо́ эскімо́
Д. эскімо́ эскімо́
В. эскімо́ эскімо́
Т. эскімо́ эскімо́
М. эскімо́ эскімо́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эскімо́, нескл., н.

Сметанковае марожанае на падачцы, глазураванае шакаладам.

Цыліндрык э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эскімо́ нескл., ср. эскимо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эскімо́, нескл., н.

Назва сорту марожанага, глазураванага шакаладам.

[Фр. esquimau.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскімо́

(фр. esquimau = эскімоскі)

марожанае, глазураванае шакаладам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эскимо́ эскімо́ нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗЯНЬКО́ВІЧ (Дзмітрый Анатолевіч) (н. 7.4.1965, Мінск),

бел. жывапісец. Скончыў Бел. АМ (1993). Праз адметную сістэму знакаў стварае вобразнае канструяванне карцін унутр. жыцця чалавека. Канкрэтную ідэю ўвасабляе ў старанна прадуманых, часам спрошчаных і выразных вобразах, якія пазбаўлены адназначнасці і дазваляюць асэнсаваць узнятыя праблемы ў розных планах. Сярод твораў: «Падарожжа», «Эскімо», «Калекцыя», «Раўнавага», «Кішэня», «Гульня», «Сустрэча», «Кампазіцыя» (усе 1990-я г.).

Дз.Зяньковіч. Кампазіцыя. 1997.

т. 7, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРО́ЖАНАЕ,

замарожаны асвяжальны дэсертны прадукт, прыгатаваны з малака, вяршкоў, масла, цукру, сокаў садавіны, арэхаў, яек, пахучых і смакавых рэчываў і інш. харч. сыравіны. М. высокакаларыйнае, добра засвойваецца, мае нязначную колькасць вітамінаў. Асн. віды М.: малочнае, сметанковае, пламбір, фруктова-ягаднае. Некаторыя віды дробнафасаванага М. вырабляюць у шакаладнай глазуры (напр., эскімо). Пры вытв-сці М. з зыходнай сыравіны рыхтуюць сумесь, якую пастэрызуюць, ахалоджваюць і збіваюць у фрызерах, расфасоўваюць, а потым ажыццяўляюць «загартоўку» — далейшае замарожванне да т-ры -10 ці -20 °C.

К.​В.​Фамічэнка.

т. 10, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

марожанае / у шакаладнай глазуры: эскімо

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)