эсе́нцыя, -і, ж.

Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога-н. лятучага рэчыва, які ўжыв. ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.

Воцатная э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эсе́нцыя, ‑і, ж.

1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.

2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.

[Ад лац. essentia — сутнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсе́нцыя

(лац. essentia = сутнасць)

1) моцны настой або раствор чаго-н., які перад выкарыстаннем разбаўляюць вадой;

2) перан. тое, што і квінтэсенцыя (напр. э. фактаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Воцатная эсенцыя 3/169

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЦАТНАЯ ЭСЕ́НЦЫЯ,

гандлёвая назва 80%-нага воднага раствору харч. воцатнай кіслаты. Выкарыстоўваецца для прыгатавання марынадаў, кансерваў і сталовага воцату (3—15%-ны водны раствор харч. воцатнай к-ты). Пры пападанні на скуру выклікае апёкі.

т. 4, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кве́тачны, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з кветак. Кветачны адэкалон. Кветачная эсенцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́цат, -цату, М -цаце, м.

Вадкасць з рэзкім кіслым смакам, якая ўжыв. як вострая прыправа ў ежу, для кансервавання прадуктаў.

|| прым. во́цатны, -ая, -ае.

Воцатная кіслата (спец.). Воцатная эсенцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́цатны у́ксусный;

~ная кіслата́хим. у́ксусная кислота́;

~ная эсе́нцыяу́ксусная эссе́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́ксусный во́цатны;

у́ксусная кислота́ хим. во́цатная кіслата́;

у́ксусная эссе́нция во́цатная эсе́нцыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́шавы і ігру́шавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грушы (у 1 знач.). Грушавы пень. Ігрушавы сад.

2. Прыгатаваны з груш (у 2 знач.). Грушавы напітак. Ігрушавая эсенцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)