эро́зія, -і, ж.

Поўнае або частковае разбурэнне паверхні чаго-н.

Э. глебы.

|| прым. эразі́йны, -ая, -ае.

Эразійныя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эро́зія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. эро́зія эро́зіі
Р. эро́зіі эро́зій
Д. эро́зіі эро́зіям
В. эро́зію эро́зіі
Т. эро́зіяй
эро́зіяю
эро́зіямі
М. эро́зіі эро́зіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

эро́зія ж., в разн. знач. эро́зия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эро́зія, ‑і, ж.

1. У геалогіі — разбурэнне горных народ, паверхні зямлі вадой, ільдом або ветрам. Ледніковая эрозія. Эрозія глебы.

2. У тэхніцы — разбурэнне паверхні металаў пад уздзеяннем механічных фактараў ці электрычных разрадаў.

3. У медыцыне — утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

[Лац. erosio — раз’яданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эро́зія ж геал, мед Erosin f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эрозія,

разбурэнне горных парод і глеб.

т. 18, кн. 1, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эрозія,

пашкоджанне слізістай абалонкі ці эпідэрмісу.

т. 18, кн. 1, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эро́зія

(лац. erosio = раз’яднанне)

1) разбурэнне паверхні зямлі вадой, ветрам (напр. э. глебы);

2) разбурэнне паверхні металаў (іржаўленне, акісленне);

3) мед. утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНАЯ ЭРО́ЗІЯ,

размыў або змыў цякучай вадой горных парод і глеб, гл. ў арт. Эрозія і Эрозія глебы.

т. 4, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ледавіковая эрозія

т. 9, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)