эргаты́ўны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
эргаты́ўны |
эргаты́ўная |
эргаты́ўнае |
эргаты́ўныя |
| Р. |
эргаты́ўнага |
эргаты́ўнай эргаты́ўнае |
эргаты́ўнага |
эргаты́ўных |
| Д. |
эргаты́ўнаму |
эргаты́ўнай |
эргаты́ўнаму |
эргаты́ўным |
| В. |
эргаты́ўны (неадуш.) эргаты́ўнага (адуш.) |
эргаты́ўную |
эргаты́ўнае |
эргаты́ўныя (неадуш.) эргаты́ўных (адуш.) |
| Т. |
эргаты́ўным |
эргаты́ўнай эргаты́ўнаю |
эргаты́ўным |
эргаты́ўнымі |
| М. |
эргаты́ўным |
эргаты́ўнай |
эргаты́ўным |
эргаты́ўных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
эргаты́ўны
(ад эргатыў)
э-ая канструкцыя — сінтаксічная канструкцыя сказа з пераходным дзеясловам, калі назоўнік, што абазначае рэальную дзеючую асобу (агенс), стаіць у эргатыве, а аб’ект — у абсалютным склоне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІНЕЗІ́ЙСКІЯ МО́ВЫ,
адна з груп аўстранезійскіх моў. Пашыраны на астравах Палінезіі паміж Новай Зеландыяй, Гавайскімі астравамі і в-ам Вялікадня (Пасхі) на Ціхім акіяне. Падзяляюцца на падгрупы: танганскую (мовы тонга і ніўэ) і ўласна палінезійскую, якая складаецца з моў самаанскіх (самоа, тувалу, такелаў, усх. футуна, пука-пука, нукуора, такуў, лунгіўа, увеа, маэ і інш.) і ўсх.-палінезійскіх (маоры, гавайская, таіці, рапануі, раратонга і інш.). П.м. ўзыходзяць да агульнай прапалінезійскай мовы, якая мела сістэму з 5 галосных (i, e, a, o, u — доўгія і кароткія) і 13 зычных, што з пэўнымі зменамі адлюстравана ў фаналагічных сістэмах сучасных П.м. У граматычным ладзе пераважае аналітызм, у сінтаксісе — наяўнасць іменных і вербальных аналітычных комплексаў, што складаюцца са знамянальнага слова і шэрагу прэ- і постпазіцыйных службовых адзінак. Большасці П.м. уласцівы намінатыўны лад, для астатніх — эргатыўны. Гал. спосабы словаўтварэння — рэдуплікацыя і словаскладанне. Са старажытнасці захаваліся нерасшыфраваныя тэксты ронга-ронга (в-аў Вялікадня). Пісьменства ў некаторых П.м., што маюць літ. форму, з 19 ст. на аснове лацініцы.
Літ.:
Крупа В. Полинезийские языки. М., 1975.
А.Я.Міхневіч.
т. 12, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)