эпіцэ́нтр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эпіцэ́нтр эпіцэ́нтры
Р. эпіцэ́нтра эпіцэ́нтраў
Д. эпіцэ́нтру эпіцэ́нтрам
В. эпіцэ́нтр эпіцэ́нтры
Т. эпіцэ́нтрам эпіцэ́нтрамі
М. эпіцэ́нтры эпіцэ́нтрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эпіцэ́нтр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вобласць на паверхні зямлі, размешчаная над ачагом землетрасення, выбуху і пад.

Э. ядзернага выбуху.

2. перан. Месца, дзе што-н. праяўляецца з найбольшай сілай (кніжн.).

У эпіцэнтры падзей.

|| прым. эпіцэнтры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпіцэ́нтр м., геол., перен. эпице́нтр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпіцэ́нтр, ‑а, м.

Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху. // перан. Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум. Свірка.

[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эпіцэнтр 4/557; 8/469; 11/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эпіцэнтр

т. 18, кн. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эпіцэ́нтр м. Epizéntrum n -s, -tren (землятрусу); вайск. Detonatiónszentrum n (выбуху);

эпіцэ́нтр я́дзернага вы́буху Bódennullpunkt m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эпіцэ́нтр

(ад эпі- + цэнтр)

1) вобласць на зямной паверхні, размешчаная непасрэдна пад ачагом землетрасення ці пад ачагом выбуху;

2) перан. месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія-н. з’явы, падзеі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпіцэ́нтр

(п.-лац. epicentrum, ад гр. ері = над + kentron = цэнтр)

1) вобласць на паверхні Зямлі, размешчаная непасрэдна над ачагом землетрасення або выбуху;

2) перан. месца, дзе з найбольшай сілай праяўляецца якая-н. з’ява, падзея (напр. э. пажару, у эпіцэнтры падзей).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эпице́нтр геол., перен. эпіцэ́нтр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)