эмо́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Душэўнае перажыванне, пачуццё.

Э. радасці.

|| прым. эмацыяна́льны, -ая, -ае.

Эмацыянальнае ўздзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмо́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. эмо́цыя эмо́цыі
Р. эмо́цыі эмо́цый
Д. эмо́цыі эмо́цыям
В. эмо́цыю эмо́цыі
Т. эмо́цыяй
эмо́цыяю
эмо́цыямі
М. эмо́цыі эмо́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эмо́цыя ж. эмо́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмо́цыя, ‑і, ж.

Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар. Арабей. І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі... Ракітны. // Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта. Шамякін.

[Фр. émotion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эмоцыя 8/358, 618; 9/450; 11/454

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эмо́цыя ж. псіхал., тс. перан. Emotin f -, -en; Gemütsbewegung f -, -en, Gefühlsregung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эмо́ция эмо́цыя, -цыі ж.;

эмо́ция ра́дости эмо́цыя ра́дасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмацыяна́льны, -ая, -ае.

1. гл. эмоцыя.

2. Які выражае эмоцыі, насычаны, выкліканы імі.

Эмацыянальная размова.

3. Здольны жыва рэагаваць, які лёгка паддаецца эмоцыям.

Эмацыянальная асоба.

|| наз. эмацыяна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

emotion [ɪˈməʊʃn] n.

1. пачуццё, эмо́цыя

2. хвалява́нне, усхвалява́насць;

His voice trembled with emotion. Яго голас дрыжаў ад хвалявання.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

emotion

[ɪˈmoʊʃən]

n.

мо́цнае пачуцьцё (страх, злосьць, каха́ньне); хвалява́ньне n.; эмо́цыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)