Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КО́ЛЬЦЫ САТУ́РНА,
яркія плоскія канцэнтрычныя кольцы вакол планеты Сатурн, утвораныя мноствам цвёрдых ледзяных ці пакрытых лёдам цел, якія адбіваюць сонечнае святло. Цвёрдыя целы, што ўтвараюць К.С., маюць памеры ад некалькіх міліметраў да 15 м, рухаюцца па кругавых і эліптычных арбітах і пастаянна сутыкаюцца адно з адным. Таўшчыня К.С. 1,5 км, знешні дыяметр каля 250 тыс.км. У кольцах назіраюцца цёмныя шчыліны, самыя буйныя з якіх наз. шчылінамі Касіні і Эйнке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НЕКЕР ((Kronecker) Леапольд) (7.12.1823, г. Лягніца, Польшча — 29.12.1891),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай АН (1861). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Берлінскі ун-т (1845), дзе і працаваў з 1861 (з 1883 праф.). Навук. працы па алгебры і тэорыях лікаў, груп, квадратычных форм і эліптычных функцый. Быў прыхільнікам «арыфметызацыі» матэматыкі, якая, на яго думку, павінна быць зведзена да арыфметыкі цэлых лікаў. Удасканаліў тэхніку лічэння. Увёў сімвал, які носіць яго імя (гл.Кронекера сімвал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕЛЬ ((Abel) Нільс Генрык) (5.8.1802, каля г. Ставангер, Нарвегія — 6.4.1829),
нарвежскі матэматык. Скончыў ун-т у Осла (1825), працаваў у ім і ў Інж. школе. Даказаў невырашальнасць у радыкалах агульных алг. ураўненняў вышэй за 4-ю ступень (1824). Адначасова з К.Якобі заклаў асновы тэорыі эліптычных функцый; даследаваў інтэгралы ад алг. функцый (абелевы інтэгралы). Аўтар даследавання па тэорыі лікаў і радоў. Працы пры жыцці не атрымалі прызнання.
Літ.:
Оре О. Замечательный математик Н.Х.Абель: Пер. с англ.М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБНЯ (Іван Пятровіч) (31.1.1853, г. Пінск — 2.2.1912),
расійскі матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1896), праф. (1897). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1875). Выкладаў матэматыку ў навуч. установах г. Арэнбург (1877—80) і г. Ніжні Ноўгарад (1880—96). З 1896 у Пецярбургскім горным ін-це (з 1910 рэктар). Навук. працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, па методыцы выкладання матэматыкі.
Тв.:
Исследования по теории абелевых интегралов. СПб., 1896.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
перадача інфармацыі паміж наземнымі пунктамі і касм. лятальнымі апаратамі (КЛА), паміж наземнымі пунктамі праз КЛА, а таксама паміж КЛА. Важнейшыя віды К.с.: радыёсувязь, радыёвяшчанне, сістэмы выратавання тых, што церпяць бедства, і вызначэнне месцазнаходжання аб’ектаў.
Асн. асаблівасці сістэм К.с. — высокая якасць перадачы і вял. прапускная здольнасць каналаў сувязі ў спалучэнні з вял. зонай абслугоўвання; дыяпазон частот ад соцень мегагерц да соцень гігагерц, а таксама аптычныя частоты (лазерная сувязь). Для К.с. паміж наземнымі пунктамі выкарыстоўваюцца ШСЗ, якія рухаюцца па эліптычных ці кругавых стацыянарных арбітах на малых, сярэдніх і вял. вышынях (гл.«Інтэлсат», Спадарожнікавая сувязь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КУА (Ілья Нестаравіч) (6.5.1907, с. Шэшэлеты, Абхазія — 2.12.1977),
савецкі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Акад.АН Грузіі (1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Тбіліскі ун-т (1930). Працаваў у АНСССР, АН Грузіі (з 1972 прэзідэнт). У 1959—64 рэктар Новасібірскага, у 1965—72 Тбіліскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і іх дастасаванні да рашэння ўраўненняў матэм. фізікі. Адкрыў і даследаваў новы клас нефрэдгольмавых эліптычных краявых задач. У галіне механікі прапанаваў новы варыянт матэм. тэорыі пругкіх абалонак. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1984. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Основы тензорного анализа и теории ковариантов М., 1978;
Некоторые общие методы построения различных вариантов теории оболочек. М., 1982.
Літ.:
Комплексный анализ и его приложения: Сб. ст.: Посвящ. Акад. И.Н.Векуа к его семидесятилетию. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ ХВА́ЛІ,
хвалі, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца па свабоднай паверхні вадкасці або па паверхні падзелу дзвюх вадкасцей, што не змешваюцца.
Узнікаюць з прычыны знешняга ўздзеяння, якое выводзіць паверхню вадкасці са стану раўнавагі. Пры гэтым узнікаюць сілы, дзеянне якіх прыводзіць да ўзнаўлення раўнавагі паверхні вадкасці. У залежнасці ад прыроды гэтых сіл адрозніваюць П.х.: капілярныя (абумоўлены сіламі паверхневага нацяжэння, уздзеянне якіх найб. істотнае пры малых даўжынях хваль), гравітацыйныя (абумоўлены сіламі цяжару; істотныя для вял. даўжынь хваль), гравітацыйна-капілярныя. У П.х. адначасова маюць месца падоўжныя і папярочныя ваганні часцінак вадкасці, якія рухаюцца па эліптычных ці больш складаных траекторыях. Прычыны ўзнікнення гравітацыйных П.х.: прыцяжэнне валкасці Сонцам і Месяцам (гл.Прылівы і адлівы), рух цел паблізу ці на паверхні вады (карабельныя хвалі) і інш.Найб. пашыраны ў прыродзе ветравыя хвалі.