эліптычная геаметрыя

т. 18, кн. 1, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эліпты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эліпты́чны эліпты́чная эліпты́чнае эліпты́чныя
Р. эліпты́чнага эліпты́чнай
эліпты́чнае
эліпты́чнага эліпты́чных
Д. эліпты́чнаму эліпты́чнай эліпты́чнаму эліпты́чным
В. эліпты́чны (неадуш.)
эліпты́чнага (адуш.)
эліпты́чную эліпты́чнае эліпты́чныя (неадуш.)
эліпты́чных (адуш.)
Т. эліпты́чным эліпты́чнай
эліпты́чнаю
эліпты́чным эліпты́чнымі
М. эліпты́чным эліпты́чнай эліпты́чным эліпты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падо́ўжана-эліпты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падо́ўжана-эліпты́чны падо́ўжана-эліпты́чная падо́ўжана-эліпты́чнае падо́ўжана-эліпты́чныя
Р. падо́ўжана-эліпты́чнага падо́ўжана-эліпты́чнай
падо́ўжана-эліпты́чнае
падо́ўжана-эліпты́чнага падо́ўжана-эліпты́чных
Д. падо́ўжана-эліпты́чнаму падо́ўжана-эліпты́чнай падо́ўжана-эліпты́чнаму падо́ўжана-эліпты́чным
В. падо́ўжана-эліпты́чны (неадуш.)
падо́ўжана-эліпты́чнага (адуш.)
падо́ўжана-эліпты́чную падо́ўжана-эліпты́чнае падо́ўжана-эліпты́чныя (неадуш.)
падо́ўжана-эліпты́чных (адуш.)
Т. падо́ўжана-эліпты́чным падо́ўжана-эліпты́чнай
падо́ўжана-эліпты́чнаю
падо́ўжана-эліпты́чным падо́ўжана-эліпты́чнымі
М. падо́ўжана-эліпты́чным падо́ўжана-эліпты́чнай падо́ўжана-эліпты́чным падо́ўжана-эліпты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя інтэгралы. Эліптычная геаметрыя.

2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя галактыкі.

3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРБІ́ТА ў астраноміі,

траекторыя руху нябеснага цела ў касм. прасторы. У найпрасцейшым выпадку прыцягненне двух целаў, адно з іх рухаецца адносна другога паводле Кеплера законаў па кеплеравай (няўзбуранай) арбіце, што мае форму эліпса, у фокусе якога знаходзіцца цэнтр. цела S.

Арбіта цела ляжыць у нязменнай плоскасці, што праходзіць праз пачатак каардынат (цела S). Лінія SN перасячэння плоскасці арбіты з асн. каардынатнай плоскасцю (плоскасцю экліптыкі) наз. лініяй вузлоў. Няўзбураную арбіту вызначаюць элементы: i — нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі і Ω — даўгата ўзыходнага вузла (становішча арбіты ў прасторы); aвял. паўвось і e — эксцэнтрысітэт (памеры і форма арбіты); w — вуглавая адлегласць перыцэнтра П ад узыходнага вузла (становішча арбіты ў яе плоскасці); T — момант праходжання цела праз перыцэнтр. Адхіленні рэальнай арбіты ад кеплеравай наз. ўзбурэннямі (гл. Узбурэнні нябесных целаў). Для вызначэння элементаў узбурэнняў арбіце неабходны сістэматычныя назіранні (астраметрыя, радыёлакацыя, аптычная лакацыя).

Эліптычная арбіта планеты P у прасторы: S — Сонца; П — перыгелій; N — узыходны вузел. Вось SX накіравана ў пункт веснавога раўнадзенства.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ СВЯТЛА́,

фізічная характарыстыка аптычнага выпрамянення, якая апісвае папярочную анізатрапію светлавых хваль, працэс пераўтварэння натуральнага святла ў палярызаванае (святло, у якога кірункі эл. і магн. палёў нязменныя ці змяняюцца паводле пэўнага закону). Папярочную анізатрапію светлавога праменя назіраў К.Гюйгенс у доследах з ісландскім шпатам (1690). Паняцце «П.с.» ўвёў І.Ньютан (1704—06); тлумачэнне П.с. з пазіцый эл.-магн. тэорыі святла даў Дж.К.Максвел (1865—73).

Вынікае з папярочнасці эл. магн. хваль, залежыць ад крыніц выпрамянення і ўмоў распаўсюджвання святла (адбываецца пры адбіцці, пераламленні, рассейванні, праходжанні праз анізатропныя асяроддзі). Бывае поўная (эліптычная ці яе прыватныя выпадкі — кругавая і лінейная) і частковая. У лінейна, ці плоскапалярызаванага святла ваганні вектараў эл.-магн. поля адбываюцца ў адной плоскасці (вектара эл. поля ў плоскасці ваганняў, магн. поля ў плоскасці палярызацыі). Плоскасць ваганняў, плоскасць палярызацыі і напрамак распаўсюджвання эл. магн. хвалі ўзаемна перпендыкулярныя. У эліптычна- ці цыркулярна палярызаванага святла канцы вектараў эл. магн. хвалі апісваюць у прасторы эліптычныя ці кругавыя спіралі. Часткова палярызаванае святло мае пэўную плоскасць, дзе амплітуда ваганняў вектараў большая (меншая), чым у астатніх. Палярызаванае святло атрымліваюць ад лазераў або вылучаюць з натуральнага святла з дапамогай палярызацыйных прылад. Выкарыстоўваюць пры вывучэнні анізатрапіі (гл. Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў), аптычнай актыўнасці, вызначэнні аптычных канстант рэчыва, размеркаванні напружанняў у целах (гл. Фотапругкасць), выяўленні будовы крышталёў, вывучэнні біял. аб’ектаў і інш.

Літ.:

Шерклифф У. Поляризованный свет: Пер. с англ. М., 1965;

Жевандров Н.Д. Поляризация света. М., 1969;

Аззам Р.М.А., Башара Н.М. Эллипсометрия и поляризованный свет: Пер. с англ. М., 1981.

Н.​М.​Хаўратовіч.

т. 12, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)