электрэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электрэ́тны электрэ́тная электрэ́тнае электрэ́тныя
Р. электрэ́тнага электрэ́тнай
электрэ́тнае
электрэ́тнага электрэ́тных
Д. электрэ́тнаму электрэ́тнай электрэ́тнаму электрэ́тным
В. электрэ́тны (неадуш.)
электрэ́тнага (адуш.)
электрэ́тную электрэ́тнае электрэ́тныя (неадуш.)
электрэ́тных (адуш.)
Т. электрэ́тным электрэ́тнай
электрэ́тнаю
электрэ́тным электрэ́тнымі
М. электрэ́тным электрэ́тнай электрэ́тным электрэ́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІКРАФО́Н (ад мікра... + фон),

пераўтваральнік энергіі акустычных хваль у эл. сігналы, прапарцыянальныя гукавому ціску. Характарызуецца адчувальнасцю, дыяпазонам рабочых частот, дынамічным дыяпазонам, накіраванасцю і інш. Выкарыстоўваецца ў тэлефаніі, тэлебачанні, радыёвяшчанні, гуказапісе, вымяральнай тэхніцы і інш.

Мае адчувальны элемент (мембрану), які вагаецца пад уздзеяннем гукавога ціску. Паводле прынцыпу дзеяння найб. пашыраны электрастатычныя (кандэнсатарны і электрэтны), дынамічныя і п’езаэл. М. У кандэнсатарным М. рухомая мембрана і нерухомы электрод утвараюць кандэнсатар пераменнай ёмістасці, да якога далучана знешняя крыніца сілкавання. У электрэтных М. найб. пашыраны мембраны з металізаванай электрэтнай плёнкі (гл. Электрэт), якая адначасова з’яўляецца крыніцай эл. поля. У дынамічных М. з мембранай жорстка злучана шпуля, што вагаецца ў пастаянным магн. полі і дзе ўзнікае эрс. У п’езаэл. М. да мембраны далучаны п’езаэлемент (гл. П’езаэлектрычнасць).

В.​І.​Шалатонін.

Схема дынамічнага мікрафона: 1 — магніт; 2 — шпуля; 3 — мембрана.

т. 10, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)