электрашо́кер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. электрашо́кер электрашо́керы
Р. электрашо́кера электрашо́кераў
Д. электрашо́керу электрашо́керам
В. электрашо́кер электрашо́керы
Т. электрашо́керам электрашо́керамі
М. электрашо́керы электрашо́керах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САМААХО́ВЫ ЗБРО́Я,

зброя, прызначаная для выкарыстання грамадзянамі ў мэтах самааховы; адзін з відаў т.зв. грамадз. зброі (побач са спартыўнай, паляўнічай і халоднай зброяй).

Падзяляецца на: агнястрэльную зброю гладкаствольную (у т. л. з патронамі траўматычнага дзеяння) і бясствольную (з патронамі траўматычнага, газавага і святлогукавога дзеяння), газавую (газавыя пісталеты і рэвальверы, мех. распыляльнікі, аэразольныя і інш. прыстасаванні са слёзатачывымі або раздражняльнымі рэчывамі), электрашокавыя прыстасаванні і іскравыя разраднікі (дазваляюць уздзейнічаць на нападаючага высокім эл. напружаннем і выклікаюць у яго часовую недзеяздольнасць). Газавыя пісталеты і рэвальверы звычайна падобныя на папулярныя мадэлі баявой зброі. Для самааховы можа выкарыстоўвацца і паляўнічая зброя. Класіфікацыя, правілы набыцця і выкарыстання С.з. ўстанаўліваюцца адпаведным заканадаўствам краіны.

Літ.:

Щелоков А.А. Оружие самозащиты. М., 1993;

Газовые пистолеты и револьверы: Справ. пособие. Мн., 1997.

В.​І.​Вараб’ёў.

Самааховы зброя: 1 — аэразольны ахоўны балон «Чаромха»; 2 — электрашокер «Ласка»; 3 — бясствольны комплекс «Аса»; 4 — газавы (сігнальны) рэвальвер.

т. 14, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)