Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эксіто́н
[ад лац. excitare = узбуджаць + (электр)он]
узбуджаны стан сістэмы электронаў у паўправадніках і дыэлектрыках, звязаны з утварэннем пары электрон — дзірка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАПО́НЕНКА (Сяргей Васілевіч) (н. 5.6.1958, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н. (1996). Сын В.І.Гапоненкі. Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы паўправаднікоў. Вызначыў асаблівасці насычэння паглынання ў дамешкавых крышталях пры інтэнсіўным лазерным узбуджэнні, даследаваў аптычныя нелінейнасці, абумоўленыя эксітон-эксітоннымі ўзаемадзеяннямі, эвалюцыю аптычных уласцівасцей рэчыва пры пераходзе ад кластэраў да крышталёў.
Тв.:
Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллитах (квантовых точках) // Физика и техника полупроводников. 1996. Т. 30. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТ ((Mott) Невіл Фрэнсіс) (30.9.1905, г. Лідс, Вялікабрытанія —8.8.1996),
англійскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў фізікі паўправаднікоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936), чл.-кар.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1954). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1927), дзе працаваў у 1930—33 і з 1954 (у 1954—71 дырэктар Кавендышскай лабараторыі). У 1933—54 праф. Брыстольскага ун-та. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела. Вывеў ф-лу для дыферэнцыяльнага сячэння рассеяння атама (ф-лаМ., 1930). Даў уяўленне аб звязаным стане электрона з зоны праводнасці і дзіркі з валентнай зоны (эксітон Ванье—М., 1937). Пабудаваў тэорыю фатагр. працэсу (мадэль М. — Гёрні; 1938) і тэорыю пераходных металаў і іх сплаваў. Адзін са стваральнікаў тэорыі неўпарадкаваных сістэм. Нобелеўская прэмія 1977 (разам з Ф.Андэрсанам, Дж.Х.Ван Флекам).
Тв.:
Рус.пер. — Теория атомных столкновений. 3 изд. М., 1969 (разам з Г.Месі);
Электронные процессы в некристаллических веществах. Т. 1—2. 2 изд. М., 1982 (разам з Э.А.Дэвісам).