экстра́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экстра́ктар экстра́ктары
Р. экстра́ктара экстра́ктараў
Д. экстра́ктару экстра́ктарам
В. экстра́ктар экстра́ктары
Т. экстра́ктарам экстра́ктарамі
М. экстра́ктары экстра́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экстра́ктар м., в разн. знач. экстра́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экстра́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго‑н. Рыбалоўны экстрактар. Ружэйны экстрактар.

2. Апарат для экстрагавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Экстрактар, гл. Дыфузійны апарат

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

экстра́ктар

(лац. extractus = які выцягвае)

1) апарат для здабывання рэчываў з сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі, 2) прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго-н. (напр. ружэйны э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́куум-экстра́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́куум-экстра́ктар ва́куум-экстра́ктары
Р. ва́куум-экстра́ктара ва́куум-экстра́ктараў
Д. ва́куум-экстра́ктару ва́куум-экстра́ктарам
В. ва́куум-экстра́ктар ва́куум-экстра́ктары
Т. ва́куум-экстра́ктарам ва́куум-экстра́ктарамі
М. ва́куум-экстра́ктары ва́куум-экстра́ктарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́куум-экстра́ктар

(ад вакуум + экстрактар)

прылада для выцягвання плода ў час родаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстра́ктор техн. и пр. экстра́ктар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЫФУЗІ́ЙНЫ АПАРА́Т, дыфузар, экстрактар,

апарат для здабывання растваральных рэчываў з цвёрдай здробненай сыравіны метадам дыфузіі. Бываюць бесперапыннага (вертыкальныя, нахіленыя і гарызантальныя; ратацыйныя, стужачныя і шнэкавыя) і перыядычнага (складаюцца з герметычна закрытых пасудзін) дзеяння. У больш дасканалых Д.а. бесперапыннага дзеяння растваральнік (вада) абагачаецца карыснымі рэчывамі, якія вылучаюцца пры сустрэчным руху (супрацьцёку) растваральніку і здробненай сыравіны. Пашыраны пераважна ў цукр. вытв-сці, дзе выкарыстоўваюцца для атрымання цукр. соку з бурачнай стружкі, а таксама ў кансервавай, вітаміннай і інш. вытв-сцях.

т. 6, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыяэкстра́ктар

(ад крыя- + экстрактар)

прыбор для замарожвання і наступнага выдалення памутнелага крышталіка вока.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)