эксплуата́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. эксплуата́цыя
Р. эксплуата́цыі
Д. эксплуата́цыі
В. эксплуата́цыю
Т. эксплуата́цыяй
эксплуата́цыяю
М. эксплуата́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эксплуата́цыя, -і, ж.

1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей.

2. Сістэматычнае выкарыстанне для якіх-н. практычных мэт прыродных багаццяў, сродкаў вытворчасці, будынкаў, машын і пад.

Э. аўтамабіля.

Служба эксплуатацыі на аўтамабільных дарогах.

Э. будынка тэатра.

|| прым. эксплуатацы́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксплуата́цыя ж., в разн. знач. эксплуата́ция;

э. станко́ў — эксплуата́ция станко́в;

уступі́ць у ~цыю — вступи́ть в эксплуата́цию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эксплуата́цыя, ‑і, ж.

1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей, заснаванае на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. [Лаўрыновіч:] — Савецкая ўлада вызваліла сялянскую беднату ад эксплуатацыі і памагла ёй стаць на ногі. Лобан. Сацыялістычны прынцып свабоды і роўнасці ўсіх рас і нацый атрымаў верх над капіталістычным прынцыпам эксплуатацыі і прыгнечання. «Звязда».

2. Пастаяннае, сістэматычнае выкарыстанне (зямлі, яе нетраў, чыгунак, дарог, машын, агрэгатаў і пад.) для якіх‑н. практычных мэт. Эксплуатацыя станкоў. □ У горадзе ўведзена ў эксплуатацыю новая аўтаматычная тэлефонная станцыя на 4 тысячы кропак. «Звязда».

[Фр. exploitation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эксплуатацыя (выкарыстанне прадукцыйных сіл) 11/424

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСПЛУАТА́ЦЫЯ (ад франц. exploitation выкарыстанне, атрыманне выгады),

1) бязвыплатнае прысваенне вынікаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці.

2) Распрацоўка, выкарыстанне прыродных багаццяў.

3) Выкарыстанне сродкаў працы, транспарту.

т. 18, кн. 1, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Эксплуатацыя (прысваенне сродкаў вытворчасці) 1/524; 5/409; 7/376; 8/571, 581, 593; 9/8; 11/424

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эксплуата́цыя ж.

1. паліт., эк., тс. перан. Áusbeutung f -;

2. тэх. Betríeb m -(e)s; Áusnutzung f -;

эксплуата́цыя чыгу́нкі Éisenbahnbetrieb m;

здаць у эксплуата́цыю dem Betríeb übergében*;

прыня́ць у эксплуата́цыю in Betríeb néhmen*;

уво́д у эксплуата́цыю Inbetríebsetzung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эксплуата́цыя

(фр. exploitation)

1) прысваенне прадуктаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці;

2) выкарыстанне прыродных багаццяў, зямлі, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, будынкаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эксплуата́цыя

(фр. exploitation)

1) прысваенне прадуктаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці (напр. э. працоўных);

2) выкарыстанне прыродных багаццяў, зямлі, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, будынкаў і г. д.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)