эксперыментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., над кім-чым або з кім-чым.

Праводзіць эксперыменты.

Э. з марскімі свінкамі.

|| наз. эксперыментава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксперыментава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. эксперыменту́ю эксперыменту́ем
2-я ас. эксперыменту́еш эксперыменту́еце
3-я ас. эксперыменту́е эксперыменту́юць
Прошлы час
м. эксперыментава́ў эксперыментава́лі
ж. эксперыментава́ла
н. эксперыментава́ла
Загадны лад
2-я ас. эксперыменту́й эксперыменту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час эксперыменту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эксперыментава́ць несов. эксперименти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эксперыментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Рабіць, праводзіць эксперыменты. Гурба эксперыментаваў, думаў, правяраў свае пошукі аж да канца змены. Кулакоўскі. // Рабіць спробу, захады з мэтай вырашэння якіх‑н. праблем, пытанняў. [Мароз:] — А справа ў тым, што гэта для нас новая форма гаспадарання, на гэтай дарозе мы не застрахаваны ад нечаканасцей. Мы шукаем, мы эксперыментуем! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперыментава́ць experimentíeren vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эксперыментава́ць

(лац. experimentare)

рабіць эксперыменты, праводзіць навуковыя доследы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эксперименти́ровать несов. эксперыментава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эксперыментава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эксперыментаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

experiment​2 [ɪkˈsperɪmənt] v. (on, with) право́дзіць до́следы, эксперыментава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

eksperymentować

незак. эксперыментаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)