экспе́ртна-аналіты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экспе́ртна-аналіты́чны экспе́ртна-аналіты́чная экспе́ртна-аналіты́чнае экспе́ртна-аналіты́чныя
Р. экспе́ртна-аналіты́чнага экспе́ртна-аналіты́чнай
экспе́ртна-аналіты́чнае
экспе́ртна-аналіты́чнага экспе́ртна-аналіты́чных
Д. экспе́ртна-аналіты́чнаму экспе́ртна-аналіты́чнай экспе́ртна-аналіты́чнаму экспе́ртна-аналіты́чным
В. экспе́ртна-аналіты́чны (неадуш.)
экспе́ртна-аналіты́чнага (адуш.)
экспе́ртна-аналіты́чную экспе́ртна-аналіты́чнае экспе́ртна-аналіты́чныя (неадуш.)
экспе́ртна-аналіты́чных (адуш.)
Т. экспе́ртна-аналіты́чным экспе́ртна-аналіты́чнай
экспе́ртна-аналіты́чнаю
экспе́ртна-аналіты́чным экспе́ртна-аналіты́чнымі
М. экспе́ртна-аналіты́чным экспе́ртна-аналіты́чнай экспе́ртна-аналіты́чным экспе́ртна-аналіты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экспе́ртна-крыміналісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экспе́ртна-крыміналісты́чны экспе́ртна-крыміналісты́чная экспе́ртна-крыміналісты́чнае экспе́ртна-крыміналісты́чныя
Р. экспе́ртна-крыміналісты́чнага экспе́ртна-крыміналісты́чнай
экспе́ртна-крыміналісты́чнае
экспе́ртна-крыміналісты́чнага экспе́ртна-крыміналісты́чных
Д. экспе́ртна-крыміналісты́чнаму экспе́ртна-крыміналісты́чнай экспе́ртна-крыміналісты́чнаму экспе́ртна-крыміналісты́чным
В. экспе́ртна-крыміналісты́чны (неадуш.)
экспе́ртна-крыміналісты́чнага (адуш.)
экспе́ртна-крыміналісты́чную экспе́ртна-крыміналісты́чнае экспе́ртна-крыміналісты́чныя (неадуш.)
экспе́ртна-крыміналісты́чных (адуш.)
Т. экспе́ртна-крыміналісты́чным экспе́ртна-крыміналісты́чнай
экспе́ртна-крыміналісты́чнаю
экспе́ртна-крыміналісты́чным экспе́ртна-крыміналісты́чнымі
М. экспе́ртна-крыміналісты́чным экспе́ртна-крыміналісты́чнай экспе́ртна-крыміналісты́чным экспе́ртна-крыміналісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экспе́ртна-прававы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экспе́ртна-прававы́ экспе́ртна-правава́я экспе́ртна-прававо́е экспе́ртна-прававы́я
Р. экспе́ртна-прававо́га экспе́ртна-прававо́й
экспе́ртна-прававо́е
экспе́ртна-прававо́га экспе́ртна-прававы́х
Д. экспе́ртна-прававо́му экспе́ртна-прававо́й экспе́ртна-прававо́му экспе́ртна-прававы́м
В. экспе́ртна-прававы́ (неадуш.)
экспе́ртна-прававо́га (адуш.)
экспе́ртна-прававу́ю экспе́ртна-прававо́е экспе́ртна-прававы́я (неадуш.)
экспе́ртна-прававы́х (адуш.)
Т. экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававо́й
экспе́ртна-прававо́ю
экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававы́мі
М. экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававо́й экспе́ртна-прававы́м экспе́ртна-прававы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АНА́МНЕЗ

(ад грэч. anamnēsis успамін),

сукупнасць звестак аб жыцці хворага і развіцці хваробы, атрыманых апытаннем хворага або з іншых крыніц. Выкарыстоўваецца для ўстанаўлення дыягназу, прагнозу хваробы, выпрацоўкі аптымальных метадаў лячэння і прафілактыкі; адзін з асн. метадаў комплекснага абследавання, вывучэння хворага як асобы, індывідуальнасці; прасцейшы спосаб устанаўлення кантакту паміж хворым і ўрачом. Паводле анамнезу дыягназ хваробы ўстанаўліваецца больш як у 50% выпадкаў. Анамнез хваробы ўключае звесткі аб узнікненні хваробы і цячэнні яе да моманту даследавання, скаргі і адчуванні хворага. Анамнез жыцця ўключае агульныя біягр. звесткі па перыядах жыцця, перанесеныя хваробы, спадчыннасць, сямейнае жыццё, умовы працы і быту, шкодныя звычкі. Асобна вылучаюць фармакалагічны, алергалагічны, экспертна-працоўны анамнез. Пры неабходнасці збіраюць эпідэміялагічны анамнез. Паняцце анамнезу ўжываюць таксама ў ветэрынарыі пры дыягностыцы хвароб свойскіх жывёл.

М.Ф.Сарока.

т. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ,

добраахвотная навукова-грамадская арг-цыя, якая аб’ядноўвае вучоных і спецыялістаў, што працуюць у галіне сацыялогіі. Створана ў 1994, з’яўляецца правапераемніцай Бел. аддзялення Сав. сацыялагічнай асацыяцыі. Асн. задачы: павышэнне прафес. ўзроўню членаў асацыяцыі, пашырэнне сацыялагічных ведаў; садзейнічанне развіццю сацыялагічнай навукі, павышэнню абгрунтаванасці і дзейнасці яе рэкамендацый; выяўленне прыярытэтных кірункаў сац.-эканам., паліт. і культ. развіцця Беларусі і асобных яе рэгіёнаў; развіццё навук. сувязяў і супрацоўніцтва з сацыёлагамі інш. краін і міжнар. навук. арг-цыямі; арганізацыя і правядзенне навук. кангрэсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў; выдавецкая дзейнасць. У рамках Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі вядзецца экспертна-кансультацыйная дзейнасць па пытаннях сацыялогіі, праводзяцца сацыялагічныя экспертызы паліт., прававых, эканам., тэхн. і інш. праектаў. Разам з інш. навук. ўстановамі і арг-цыямі выдала манаграфіі А.В.Рубанава «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Г.М.Сакаловай «Эканамічная сацыялогія», Я.М.Бабосава «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995) і інш.

В.А.Кліменка.

т. 2, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)