ЭКСА... (ад грэч. hex шэсць, тут — шостая ступень тысячы), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 10​18 зыходных адзінак. Пазначаецца Э. Напр., 1 Эм (эксаметр) = 10​18 м.

т. 18, кн. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́ТНЫЯ АДЗІ́НКІ,

адзінкі, якія ў цэлы лік разоў большыя за ўстаноўленыя адзінкі фізічных велічынь. У Міжнар. сістэме адзінак (СІ) уведзены прыстаўкі для ўтварэння найменняў К.а. (гл. табл.).

Кратныя адзінкі

Напр., 10​3 = 1 км (кіламетр), 10​6 Гц = 1 МГц (мегагерц), 10​9эВ = 1 ГэВ (гігаэлектронвольт). Гл. таксама Дольныя адзінкі.

Кратныя адзінкі
Кратнасць Прыстаўка Абазначэнне
бел. міжнар.
10​1 дэка да da
10​2 гекта г h
10​3 кіла к k
10​6 мега М M
10​9 гіга Г G
10​12 тэра Т T
10​15 пета П P
10​18 экса Э E

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЗЕР (Moser) Лукас (каля 1390, г. Вейль-дэр-Штат, Германія — пасля 1434),

нямецкі жывапісец. Працаваў у Швабіі. Аўтар алтара св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне каля г. Бадэн (жывапісныя кампазіцыі «Падарожжа па моры», «Сон святых, якія прыбылі ў Марсель», «Яўленне св. Магдаліны жонцы князя», «Апошняе прычашчэнне св. Магдаліны ў саборы Экса», «Св. Марта», «Св. Лазар», «Магдаліна выцірае ногі Хрысту ў час балю ў Сімона», «Хрыстос з дзевамі разумнымі і неразумнымі», усе 1432). Вял. дакладнасцю і назіральнасцю вызначаецца перадача тыпажу персанажаў, арх. і пейзажнага фону, светлавых эфектаў, што сведчыць пра блізкасць мастака да жывапісных прыёмаў ранняга нідэрл. Адраджэння.

Я.​Ф.​Шунейка.

Л.Мозер. Алтар св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне. 1432.

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)