«НА ЭКРА́НАХ»,

штомесячны ілюстраваны спецыялізаваны кіначасопіс. Выдаецца са жн. 1957 у Мінску на бел. і рус. мовах (напачатку наз. «На экранах Беларусі», з 1996 сучасная назва). Друкуе інфармацыйна-аналіт. матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны кінапрацэс, знаёміць з гісторыяй нац. кінематографа, расказвае аб прэм’ерах бел. кіна-, відэа- і тэлефільмаў, змяшчае творчыя партрэты дзеячаў кіно і тэлебачання.

Л.​І.​Перагудава.

т. 11, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кінапрака́т, -у, Ма́це, м.

Дэманстраванне кінафільмаў на экранах кінатэатраў, клубаў.

|| прым. кінапрака́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экра́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экра́н экра́ны
Р. экра́на экра́наў
Д. экра́ну экра́нам
В. экра́н экра́ны
Т. экра́нам экра́намі
М. экра́не экра́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́ксі-экра́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́ксі-экра́н ма́ксі-экра́ны
Р. ма́ксі-экра́на ма́ксі-экра́наў
Д. ма́ксі-экра́ну ма́ксі-экра́нам
В. ма́ксі-экра́н ма́ксі-экра́ны
Т. ма́ксі-экра́нам ма́ксі-экра́намі
М. ма́ксі-экра́не ма́ксі-экра́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́ні-экра́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-экра́н мі́ні-экра́ны
Р. мі́ні-экра́на мі́ні-экра́наў
Д. мі́ні-экра́ну мі́ні-экра́нам
В. мі́ні-экра́н мі́ні-экра́ны
Т. мі́ні-экра́нам мі́ні-экра́намі
М. мі́ні-экра́не мі́ні-экра́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кінапрака́т, ‑у, М ‑каце, м.

Выпуск кінафільмаў для дэманстравання на экранах і перадача іх у часовае карыстанне (на пракат) кінатэатрам, клубам і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліэкра́н

(ад полі- + экран)

метад дэманстрацыі адначасова на некалькіх экранах, размешчаных побач, тэматычна звязаных кінастужак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«КИНОНЕДЕ́ЛЯ МИ́НСКА»,

інфармацыйна-рэкламная штотыднёвая газета. Выходзіць з 1959 у Мінску на рус. і бел. мовах. Змяшчае анатацыі і рэпертуар кінафільмаў, якія дэманструюцца на экранах кінатэатраў горада, знаёміць з выканаўцамі роляў і аўтарамі фільмаў. Вылучае рэпертуар для дзяцей і фільмы, тэматычна прымеркаваныя да знамянальных дат рэспублікі, фестываляў і дэкад. Асвятляе праблемы развіцця айч. і сусв. кінамастацтва і відэапрадукцыі, сучаснага тэатр. мастацтва.

т. 8, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫШТАЛЕФАСФО́РЫ (ад крышталі + фосфар),

неарганічныя крышт. люмінафоры. Люмінесцыруюць пад уздзеяннем святла, патоку электронаў, пранікальнай радыяцыі, эл. току. Люмінесцэнцыя К. абумоўлена наяўнасцю актыватараў ці дэфектаў у крышталях.

Найб. пашыраныя К. — сульфіды, селеніды, тэлурыды цынку і кадмію, аксіды кальцыю і магнію, галагеніды шчолачных металаў, оксісульфіды індыю і лантану (In2O2S, La2O2S). Актыватарамі з’яўляюцца іоны металаў (медзь, кобальт, марганец і інш.). К. даюць яркае свячэнне (працягласць паслясвячэння ад 10​−9 с да некалькіх гадзін). Выкарыстоўваюць у люмінесцэнтных лямпах, экранах тэлевізараў і асцылографаў, сцынтыляцыйных лічыльніках, паўправадніковых лазерах.

т. 8, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кіно́, нескл., н.

1. Тое, што і кінамастацтва. Нарада па пытаннях кіно.

2. Тое, што і кінафільм. Глядзець кіно.

3. Разм. Тое, што і кінатэатр. Мне ёсць чым хваліцца І чым захапляцца і Савецкая вуліца Шлях на Маскву, — Тэатры і клубы, кіно і палацы. Броўка.

•••

Касетнае кіно — розныя сістэмы для дэманстравання кінафільмаў на экранах звычайнага тэлевізара з дапамогай спецыяльнага прыстасавання, у якое ўстаўляецца касета або дыск з запісам кінафільма.

Нямое кіно — неагучанае кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)