эжэ́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. эжэ́кцыя
Р. эжэ́кцыі
Д. эжэ́кцыі
В. эжэ́кцыю
Т. эжэ́кцыяй
эжэ́кцыяю
М. эжэ́кцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эжэ́кцыя ж., в разн. знач. эже́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эжэ́кцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс змешвання двух якіх‑н. асяроддзяў (вады і пяску, пары і вады і інш.), пры якім адно асяроддзе, будучы пад ціскам, уздзейнічае на другое і, цягнучы за сабой, выштурхвае яго ў неабходным напрамку.

2. Штучнае аднаўленне напору вады ў перыяд паводкі для нармальнай работы турбін.

[Фр. éjection.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эжэ́кцыя

(фр. éjection)

працэс змешвання двух асяроддзяў (вады і пяску, пары і вады і інш.), пры якім адно асяроддзе, будучы пад ціскам, уздзейнічае на другое і, цягнучы за сабой, выштурхоўвае яго ў неабходным напрамку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эже́кция в разн. знач. эжэ́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)