эвакуа́цыя, -і, ж.

Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае бедства.

|| прым. эвакуацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эвакуа́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. эвакуа́цыя
Р. эвакуа́цыі
Д. эвакуа́цыі
В. эвакуа́цыю
Т. эвакуа́цыяй
эвакуа́цыяю
М. эвакуа́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эвакуа́цыя ж. эвакуа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эвакуа́цыя, ‑і, ж.

1. Арганізаваны вываз насельніцтва, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок, пакуль прызвычаіўся жыць без маткі. Кулакоўскі.

2. Спец. Выдаленне чаго‑н. адкуль‑н. Эвакуацыя солі з раствору. Эвакуацыя паветра з віскозы.

[Ад лац. evacuo — апаражняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эвакуацыя 11/402

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эвакуацыя

т. 18, кн. 1, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эвакуа́цыя ж. Evakuíerung [evɑ-] f -, Ábtransport m -(e)s; Räumungf - (раёна, пункта);

эвакуа́цыя пара́неных Verwúndetenabtransport m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эвакуа́цыя

(п.-лац. evacuatio = апаражненне)

вываз насельніцтва, устаноў, прадпрыемстваў, маёмасці з мясцовасці, якую можа захапіць вораг або якой пагражае стыхійнае бедства, а таксама вываз раненых, хворых і матэрыяльных каштоўнасцей з месца баёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эвакуа́цыя

(п.-лац. evacuatio, ад лац. evacuare = апаражняць)

вываз насельніцтва, прадпрыемстваў, устаноў, маёмасці з мясцовасці, якую можа захапіць вораг або якой пагражае стыхійнае бедства, а таксама вываз раненых, хворых і матэрыяльных каштоўнасцей з месца баёў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эвакуа́ция эвакуа́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)