Шэ́рлак

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Шэ́рлак Шэ́рлакі
Р. Шэ́рлака Шэ́рлакаў
Д. Шэ́рлаку Шэ́рлакам
В. Шэ́рлака Шэ́рлакаў
Т. Шэ́рлакам Шэ́рлакамі
М. Шэ́рлаку Шэ́рлаках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шэ́рлако́лмсаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шэ́рлако́лмсаўскі шэ́рлако́лмсаўская шэ́рлако́лмсаўскае шэ́рлако́лмсаўскія
Р. шэ́рлако́лмсаўскага шэ́рлако́лмсаўскай
шэ́рлако́лмсаўскае
шэ́рлако́лмсаўскага шэ́рлако́лмсаўскіх
Д. шэ́рлако́лмсаўскаму шэ́рлако́лмсаўскай шэ́рлако́лмсаўскаму шэ́рлако́лмсаўскім
В. шэ́рлако́лмсаўскі (неадуш.)
шэ́рлако́лмсаўскага (адуш.)
шэ́рлако́лмсаўскую шэ́рлако́лмсаўскае шэ́рлако́лмсаўскія (неадуш.)
шэ́рлако́лмсаўскіх (адуш.)
Т. шэ́рлако́лмсаўскім шэ́рлако́лмсаўскай
шэ́рлако́лмсаўскаю
шэ́рлако́лмсаўскім шэ́рлако́лмсаўскімі
М. шэ́рлако́лмсаўскім шэ́рлако́лмсаўскай шэ́рлако́лмсаўскім шэ́рлако́лмсаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МА́СЛЕНІКАЎ (Ігар Фёдаравіч) (н. 26.10.1931, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар. арт. Расіі (1987). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Ленінградзе (1967). Паставіў маст. фільмы: «Асабістае жыццё Кузяева Валянціна» (1967, пры ўдзеле І.​Авербаха), «Гоншчыкі» (1972), «Пад каменным небам» (1975, сумесна з К.​Андэрсанам, Нарвегія), «Сентыментальны раман» (паводле В.​Пановай, 1976), «Яраслаўна, каралева Францыі» (1978), «Зімовая вішня» (1985), «Зімовая вішня-2» (1990), «Цемра» (1991) і інш.; тэлефільмы: «Шэрлак Холмс і доктар Ватсан» (1979) і «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» (1980—86; абодва паводле апавяданняў А.​Конан-Дойла), «Пікавая дама» (паводле А.​Пушкіна, 1982), серыял «Зімовая вішня» (1995).

Л.​В.​Календа.

т. 10, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЎЛС ((Pauls) Раймандс) (н. 12.1.1936, Рыга),

латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзярж. дзеяч. Нар. арт. Латвіі (1976). Нар. арг. СССР (1985). Ганаровы чл. Латв. АН. Скончыў Латв. кансерваторыю па класе фп. (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я.Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. З 1964 маст. кіраўнік Рыжскага эстр. аркестра, з 1972 вак.-інстр. ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». З 1982 гал. рэдактар муз. перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латв. радыё, старшыня Дзярж. к-та Латвіі па культуры. З 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Прэзідэнт акц. т-ва «Музычны цэнтр «Вернісаж». Аўтар 6 мюзіклаў, у т. л. «Сястра Кэры» «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгшпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т. л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстр. музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый лат. фальклору, музыкі для т-ра і кіно, апрацовак нар. песень і інш. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). Дзярж. прэмія Латвіі 1977.

Літ.:

Петерс Я. Р.​Паулс: Версии. Видения. Док. Рига, 1986;

Исаковская Т.И. Р.​Паулс: Творч. портрет. М., 1988.

Р.Паўлс.

т. 12, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)