шыншы́ла, -ы, мн. -ы, -шы́л, ж.

Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку з каштоўным мяккім, густым і доўгім футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. шыншы́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыншы́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шыншы́ла шыншы́лы
Р. шыншы́лы шыншы́л
Д. шыншы́ле шыншы́лам
В. шыншы́лу шыншы́л
Т. шыншы́лай
шыншы́лаю
шыншы́ламі
М. шыншы́ле шыншы́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шыншы́ла ж. (животное и мех) шинши́лла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыншы́ла, ‑ы, ж.

1. Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з шыншылы.

2. Парода трусоў з футрам серабрыста-блакітна-шэрага колеру, які сваёй афарбоўкай нагадвае футра такога грызуна.

[Ад ісп. cinchilla.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Шыншыла (жывёла) 11/391 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шыншыла

т. 18, кн. 1, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шыншыла (парода трусоў) 9/306; 11/391 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шыншы́ла

(ісп. chinchilla)

паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

САВЕ́ЦКАЯ ШЫНШЫ́ЛА,

парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1948—63 у СССР скрыжаваннем дробных трусоў пароды шыншыла з белым волатам. Пашырана ў СНД.

Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Тулава кампактнае, падоўжанае (60—70 см), абхват грудзей 37—42 см, сярэдняя маса 5 (да 7) кг. Валасяное покрыва шчыльнае, занальнае, серабрыста-шэра-блакітнае, на грудзях, спіне, баках, крыжы — больш цёмнае, на шыі, чэраве, унутр. баках ног — амаль белае. Характэрны светлая аблямоўка вакол вачэй і светла-шэры клін на патыліцы. Плоднасць 7—8 трусянят. Скараспелыя.

Савецкая шыншыла.

т. 14, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Савецкая шыншыла (парода трусоў) 9/304; 10/272—273 (укл.), 301; 11/391

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)