Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ШНІК, шыльнік (Isoëtes),
род дзеразападобных раслін сям. палушнікавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах. На Беларусі рэдкі атлантычна-еўрап. рэліктавы від — П. азёрны (I. lacustris), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца пад вадой на глыб. 40—250 см (водныя формы), у вільготных мясцінах і часовых вадаёмах (наземныя і земнаводныя формы).
Вечна-, зімне- і летнезялёныя шматгадовыя расліны выш. 5—20 см. Лісце шылападобнае (адсюль другая і нар. назвы шыліца), цвёрдае, размешчана спіральна. Спарангіі круглаватыя ці авальныя, знаходзяцца каля асновы ліста (спарафіла) і ўкрыты перапончатым пакрывалам. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мілі́ца ’зараснік азёрнага сіту Juncus L.’ (дзісн., Яшк.). З с.-лац. назвы milica, melica ’даволі рослая трава з роду Sorghum у паўд.-еўр. краінах’ < лац.milium ’проса’, роднаснага да ст.-грэч.μελίνη ’проса’. Трубачоў (Серболуж. лингв, сб. Даклад V з’езду славістаў, 181) на падставе в.- і н.-луж.wódna mil ’стрэлкаліст, Sigittaria L.’, ’шыльнік, Subularia aquatica L.’ выводзіць прасл.milica ’чарот, Scirpius’.