шчы́лінка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шчы́лінка шчы́лінкі
Р. шчы́лінкі шчы́лінак
Д. шчы́лінцы шчы́лінкам
В. шчы́лінку шчы́лінкі
Т. шчы́лінкай
шчы́лінкаю
шчы́лінкамі
М. шчы́лінцы шчы́лінках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

шчы́лінка ж. щёлка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй. Ермаловіч. // Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́лінка ж памянш ein kliner Spalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шчы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

Шчыліны ў асфальце.

Глядзельная ш.

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

Схавацца ў шчыліну.

Галасавая шчы́ліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

|| памянш. шчы́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчы́лінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щёлка шчы́лінка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szparka

ж. невялікая шчыліна, шчылінка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тре́щинка уменьш.

1. трэ́шчынка, -кі ж., шчы́лінка, -кі ж., раско́лінка, -кі ж.;

2. перен. трэ́шчынка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)