шчы́калатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчы́калатачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́калатка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шчы́калатка шчы́калаткі
Р. шчы́калаткі шчы́калатак
Д. шчы́калатцы шчы́калаткам
В. шчы́калатку шчы́калаткі
Т. шчы́калаткай
шчы́калаткаю
шчы́калаткамі
М. шчы́калатцы шчы́калатках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчы́калатка ж. лоды́жка, щи́колотка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі. Новікаў. // Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок. Баранавых. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́калатка ж. анат. Knöchel m -s, -;

па шчы́калатку fúßhoch, fúßtief, bis an die Knöchel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ankle [ˈæŋkl] n. шчы́калатка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лоды́жка шчы́калатка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щи́колка прост., щи́колотка шчы́калатка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ankle

[ˈæŋkəl]

n.

шчы́калатка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Fúßknöchel m -s, - анат. шчы́калатка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)