шчыгу́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шчыгу́льны шчыгу́льная шчыгу́льнае шчыгу́льныя
Р. шчыгу́льнага шчыгу́льнай
шчыгу́льнае
шчыгу́льнага шчыгу́льных
Д. шчыгу́льнаму шчыгу́льнай шчыгу́льнаму шчыгу́льным
В. шчыгу́льны (неадуш.)
шчыгу́льнага (адуш.)
шчыгу́льную шчыгу́льнае шчыгу́льныя (неадуш.)
шчыгу́льных (адуш.)
Т. шчыгу́льным шчыгу́льнай
шчыгу́льнаю
шчыгу́льным шчыгу́льнымі
М. шчыгу́льным шчыгу́льнай шчыгу́льным шчыгу́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчыгу́льны обл. (об одежде) в обтя́жку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры. Чорны.

2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты. Вітка. // перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыгу́льны

(польск. szczegulny)

1) які шчыльна прылягае, у абцяжку (аб адзенні, абутку);

2) зграбны, ладны;

3) перан. асаблівы, нязвыклы, выключны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)