шчупальцавыя

т. 17, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шчу́пальцавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шчу́пальцавы шчу́пальцавая шчу́пальцавае шчу́пальцавыя
Р. шчу́пальцавага шчу́пальцавай
шчу́пальцавае
шчу́пальцавага шчу́пальцавых
Д. шчу́пальцаваму шчу́пальцавай шчу́пальцаваму шчу́пальцавым
В. шчу́пальцавы (неадуш.)
шчу́пальцавага (адуш.)
шчу́пальцавую шчу́пальцавае шчу́пальцавыя (неадуш.)
шчу́пальцавых (адуш.)
Т. шчу́пальцавым шчу́пальцавай
шчу́пальцаваю
шчу́пальцавым шчу́пальцавымі
М. шчу́пальцавым шчу́пальцавай шчу́пальцавым шчу́пальцавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГРАБНЕВІКІ́ (Ctenophora),

тып марскіх беспазваночных жывёл. 1 клас, 2 падкласы: шчупальцавыя (Tentaculifera) з 5 атр. і бясшчупальцавыя (Atentaculata) з 1 атр. Каля 120 відаў, жывуць ва ўсіх морах на рознай глыбіні. Найб. вядомыя: грабневікі з роду берое (Beroe), балінопсіс (Bolinopsis), грабневікі, якія поўзаюць, з роду ктэнаплана (Ctenoplana), Венерын пояс (Cestus veneris).

Даўж. ад 2 мм да 2,5 м (Венерын пояс). Цела студзяністае, празрыстае, авальнай, яйцападобнай або інш. формы, з ротам на адным канцы і органамі раўнавагі на другім. Перамяшчаюцца з дапамогай 8 радоў грабных пласцінак, па баках 2 шчупальцы. Гермафрадыты. Развіццё з лічынкай. Драпежнікі, жывяцца пераважна планктонам, зрэдку ікрой і маляўкамі рыб. Грабневікі берое паядаюць інш. грабневікоў, а самі з’яўляюцца кормам трасковых рыб, медуз. Многія грабневікі свецяцца ў цемнаце.

Грабневікі: 1 — берое; 2 — балінопсіс; 3 — Венерын пояс; 4 — ктэнаплана Дзюбоска.

т. 5, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)