шу́лерскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шу́лерскі шу́лерская шу́лерскае шу́лерскія
Р. шу́лерскага шу́лерскай
шу́лерскае
шу́лерскага шу́лерскіх
Д. шу́лерскаму шу́лерскай шу́лерскаму шу́лерскім
В. шу́лерскі (неадуш.)
шу́лерскага (адуш.)
шу́лерскую шу́лерскае шу́лерскія (неадуш.)
шу́лерскіх (адуш.)
Т. шу́лерскім шу́лерскай
шу́лерскаю
шу́лерскім шу́лерскімі
М. шу́лерскім шу́лерскай шу́лерскім шу́лерскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шу́лерскі шу́лерский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шу́лерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шулера, уласцівы шулеру. Шулерскія прыёмы. Шулерская гульня. // перан. Махлярскі, ашуканскі, несумленны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама ўвогуле махляр.

Картачны ш.

|| прым. шу́лерскі, -ая, -ае.

Ш. прыём (перан.: махлярскі, несумленны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́лерский шу́лерскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крап, -у, м.

1. Дробныя, іншага колеру плямкі, крапіны на чым-н.

Белы мармур з шэрым крапам.

2. Умоўная паметка на рубашцы ігральнай карты.

Шулерскі к.

|| прым. кра́павы, -ая, -ае і краплёны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)