Шу́бічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Шу́бічы
Р. Шу́біч
Шу́бічаў
Д. Шу́бічам
В. Шу́бічы
Т. Шу́бічамі
М. Шу́бічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Шубічы (в., Пружанскі р-н) 2/50

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́К Сяргей Антонавіч

(15.2.1901, в. Шубічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці — 18.3.1962),

генерал-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з 1944 камандзір стралк. дывізіі ў складзе 3-га Укр. фронту. Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі праціўніка (Украіна). Дывізія пад яго камандаваннем у лютым 1944 знішчыла шмат жывой сілы, баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі.

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)