што́тыднёва

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
што́тыднёва - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штотыднё́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
штотыднё́ва - -

Крыніцы: prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

еженеде́льно нареч. штоты́дзень, штотыднёва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

weekly​3 [ˈwi:kli] adv. штоты́дзень, штотыднёва, ко́жны ты́дзень; раз на ты́дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tygodniowo

штотыдзень, штотыднёва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

понеде́льно нареч. патыднёва; (об оплате) ад ты́дня; (еженедельно) штотыднёва, штоты́дзень;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wóchenweise adv штотыднёва; ад ты́дня (пра аплату)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«СВОБО́ДНЫЕ НО́ВОСТИ»,

незалежная інфармацыйна-аналіт. газета. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва; у 1994—97 выходзіла пад назвай «Свободные новости плюс». Дае рознабаковую інфармацыю як кіруючых улад, так і апазіц. ім структур. Друкуе інфарм.-аналіт. матэрыялы, культуралагічную, гіст., спарт., мед. інфармацыю.

А.​І.​Карповіч.

т. 14, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЭ́ЛАПА ІНСТЫТУ́Т, Амерыканскі інстытут грамадскай думкі,

установа па вывучэнні грамадскай думкі ў ЗША. Засн. ў 1935 у г. Прынстан (штат Нью-Джэрсі) сацыёлагам Дж.​Гэлапам. Штотыднёва фіксуе грамадскую думку ў ЗША па паліт., сац. і эканам. праблемах. Адыграў значную ролю ў развіцці методыкі і тэхнікі масавых апытанняў насельніцтва і іх практ. выкарыстанні.

т. 5, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РА́НІЦА»,

газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў. Выдаецца з кастр. 1929 у Мінску на бел. мове штотыднёва; наз. «Піянер Беларусі». З 1994 сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нац. культуры; патрыят., працоўнага, фіз., эстэт. выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арг-цый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.

т. 13, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)