шта́мбавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шта́мбавы шта́мбавая шта́мбавае шта́мбавыя
Р. шта́мбавага шта́мбавай
шта́мбавае
шта́мбавага шта́мбавых
Д. шта́мбаваму шта́мбавай шта́мбаваму шта́мбавым
В. шта́мбавы (неадуш.)
шта́мбавага (адуш.)
шта́мбавую шта́мбавае шта́мбавыя (неадуш.)
шта́мбавых (адуш.)
Т. шта́мбавым шта́мбавай
шта́мбаваю
шта́мбавым шта́мбавымі
М. шта́мбавым шта́мбавай шта́мбавым шта́мбавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шта́мбавы лес., сад. шта́мбовый;

~вая ру́жа — шта́мбовая ро́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шта́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае прамы доўгі ствол, сцябло без бакавых адгалінаванняў. Штамбавая ружа. Штамбавы агрэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́мбовый лес., сад. шта́мбавы;

шта́мбовая ро́за шта́мбавая ру́жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАМІДО́Р, тамат (Lycopersicon),

род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 3 віды (па інш. звестках 7). Радзіма — Паўд. Амерыка. Культывуюць усюды П. звычайны (L. esculentum) і каля 2000 яго сартоў і форм. Вядомы інкам як лек. і дэкар. расліна. З сярэдзіны 16 ст. — у Паўд. Еўропе, дзе яго пачалі ўжываць у ежу. На Беларусі вырошчваюць з 1830-х г.

Адна- і шматгадовыя (у тропіках) травяністыя і паўхмызняковыя расліны. Сцябло прамастойнае або палеглае, голае ці слабаапушанае. Лісце непарнаперыста-рассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, суквецце — завіток. Плод — сакавітая ягада масай 20—900 г і болей. Адрозніваюць 3 разнавіднасці П. звычайнага: буйналісты, звычайны і штамбавы. Расліны буйналістага П. сярэдняй выш., лісце буйное. Плады круглыя або пласкакруглыя, чырв. або ружовыя. Расліны звычайнага П. карлікавыя, сярэдня- або высакарослыя, слаба- ці моцна-аблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні або буйное. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія або рабрыстыя, чырв., малінавыя, ружовыя, аранжавыя, жоўтыя. Расліны штамбавага П. карлікавыя ці сярэднярослыя, моцнааблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні, гафрыраванае. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырв., жоўтыя. На Беларусі раянаваны сарты Перамога 165, Талаліхін 186, Белы наліў 241, Даходны, Ружа, Віліна, Калінка, Раніца, Нёман і інш.

Літ.:

Брежнев Д.Д. Томаты. 2 изд. Л., 1964;

Полянская А.М. Томаты. Мн., 1973;

Тараканов Г.И., Борисов Н.В., Климов В.В. Овощеводство защишенного грунта. М., 1982.

У.​П.​Пярэднеў.

Сарты памідораў: 1 — Талаліхін 186; 2 — Белы наліў 241; 3 — Юрмалас; 4 — Перамога 165.

т. 12, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)