помнік грамадзянскай архітэктуры канца 18 — пач. 19 ст.
Узнікненне шпіталя ў Гродне звязана з дзейнасцю ордэна баніфратаў, які ў канцы 18 ст. меў драўляны будынак шпіталя. У пач. 1840-х г. шпіталь размяшчаўся ў мураваным 2-павярховым будынку бровара баніфратаў, а пасля скасавання ордэна яго будынак перададзены пад акр. шпіталь. У 1857 і 1891 будынак перабудаваны, да яго дабудаваны 2 трохпавярховыя флігелі, і ў такім выглядзе ён захаваўся да нашага часу.
Прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з цокальным паверхам. Сіметрычная кампазіцыя гал. фасада падкрэслена 3 рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі. Аперацыйная зала ў сярэдзіне асн. аб’ёму мела купал. З 1902 у будынку размяшчаліся акр. ўправа і паштова-тэлегр. кантора з кватэрамі для служачых. У 2-й пал. 20 ст. з гал. фасада зняты балконы, ліквідаваны купал, зменена ўнутр. планіроўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпіта́ль, ‑я, м.
Лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая. Палявы шпіталь. □ На ганку шпіталя нас сустракае маладзенькая дзяўчына — у белым адзенні санітаркі і ўся ў святле калідора.Брыль.Кручын прыехаў дахаты са шпіталя, дзе яму ампуціравалі па калена раструшчаную асколкам снарада нагу.Хадкевіч.
[Ням. Spital.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль раздзеты, не зусім раздзеты. Пакуль начальства знаёмілася са спісамі хворых, паўраздзетых людзей трымалі.. на двары шпіталя.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца або адбываецца не адзін раз. Неаднаразовыя папярэджанні. □ Неаднаразовыя гутаркі з галоўным хірургам скончыліся тым, што [Наталлю Максімаўну] выклікаў начальнік шпіталя.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАГУМО́ВІЧ (Леў Казіміравіч) (Якаўлевіч; 1792, г. Магілёў — 26.4.1853),
хірург.Д-р медыцыны (1812). Скончыў Віленскі ун-т. З 1812 ваен. ўрач. Удзельнічаў у вайне 1812. У 1818—26 ардынатар Магілёўскага ваен.шпіталя. Навук. працы па лячэнні агнястрэльных ран, халеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЫ́РСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (24.12.1806 — пасля 1845),
бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1830). У 1833—37 магілёўскі губ. архітэктар. Па яго праектах у Магілёве пабудаваны флігелі ваен.шпіталя (1833) і да палаца ў сядзібе «Піпенберг» (1836), павятовае і прыходскае вучылішчы (1834; усе не зберагліся).
Прызначыць часова ў чыё‑н. распараджэнне для выканання службовых абавязкаў. Партызанскі доктар Вежнавец, немалады ўжо чалавек, папрасіў Леўчыка прыкамандзіраваць .. [Галю] да шпіталя.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)