Шпуравых зарадаў метад 3/180

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шпуравы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпуравы́ шпурава́я шпураво́е шпуравы́я
Р. шпураво́га шпураво́й
шпураво́е
шпураво́га шпуравы́х
Д. шпураво́му шпураво́й шпураво́му шпуравы́м
В. шпуравы́ (неадуш.)
шпураво́га (адуш.)
шпураву́ю шпураво́е шпуравы́я (неадуш.)
шпуравы́х (адуш.)
Т. шпуравы́м шпураво́й
шпураво́ю
шпуравы́м шпуравы́мі
М. шпуравы́м шпураво́й шпуравы́м шпуравы́х

Іншыя варыянты: шпу́равы.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шпу́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпу́равы шпу́равая шпу́равае шпу́равыя
Р. шпу́равага шпу́равай
шпу́равае
шпу́равага шпу́равых
Д. шпу́раваму шпу́равай шпу́раваму шпу́равым
В. шпу́равы (неадуш.) шпу́равую шпу́равае шпу́равыя (неадуш.)
Т. шпу́равым шпу́равай
шпу́раваю
шпу́равым шпу́равымі
М. шпу́равым шпу́равай шпу́равым шпу́равых

Іншыя варыянты: шпуравы́.

Крыніцы: sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАДВО́ДНА-ТЭХНІ́ЧНЫЯ РАБО́ТЫ,

будаўніча-мантажныя, рамонтныя, эксплуатацыйныя і інш. работы, якія выконваюцца пад вадой вадалазамі. Праводзяцца з берага, прычальных сценак, плывучых сродкаў (вадалазных рэйдавых ботаў, плытоў, спецыяльна абсталяваных Плашкоўтаў). Жыццядзейнасць вадалазаў пад вадой забяспечвае разнастайны вадалазны рыштунак: гідракамбінезоны, скафандры, аквалангі, шлангавыя і інш. апараты.

П.-т.р. выкарыстоўваюцца: пры абследаванні дна акваторый і фарватэраў, падводнай часткі гідратэхн. збудаванняў (ГТЗ); буд-ве шпунтавых сценак, палевых збудаванняў, апускных калодзежаў, набярэжных, агараджальных і суднападымальных збудаванняў і інш; пракладцы трубаправодаў, кабеляў і інш камунікацый; цэментацыі муравання, ачыстцы і афарбоўцы паверхняў, аднаўленні дэфармацыйных швоў і інш. рамонтных і абслуговых работах падводных частак ГТЗ; днопаглыбляльных работах, ачыстцы водных шляхоў, падняцці затанулай тэхнікі і г.д. Асн. віды П.-т.р.: падводныя земляныя работы, якія выконваюцца землечарпальнымі снарадамі, землясоснымі снарадамі, гідраэлеватарамі, гідраманіторамі, эрліфтамі, скрэпернымі ўстаноўкамі і інш.; падводнае бетанаванне спосабамі вертыкальна перасоўнай трубы і ўзыходзячага раствору; п а д водныя выбуховыя работы, якія праводзяць пры разбурэнні рэшткаў метал., каменных і бетонных канструкцый з дапамогай накладных, шпуравых і свідравінных (калонкавых) зарадаў выбуховых рэчываў; падводная зварка і рэзка; пракладка трубаправодаў працягваннем па дне, свабодным апусканнем з дапамогай плывучых кранаў, нарошчваннем з плывучых сродкаў.

На Беларусі асобныя віды П.-т.р. выконваюць вадалазныя станцыі, напр., на Вілейска-Мінскай воднай сістэме, прадпрыемствах рачнога флоту.

Літ.:

Годес Э.Г., Нарбут Р.М. Строительство в водной среде: [Справ.] 2 изд. Л., 1989;

Забела К.А., Кушнирюк Ю.Г. Пособие по подводно-техническим работам в строительстве. Киев, 1975.

В.​Б.​Корбут.

т. 11, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)