ко́льчата-шпо́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́льчата-шпо́равы ко́льчата-шпо́равая ко́льчата-шпо́равае ко́льчата-шпо́равыя
Р. ко́льчата-шпо́равага ко́льчата-шпо́равай
ко́льчата-шпо́равае
ко́льчата-шпо́равага ко́льчата-шпо́равых
Д. ко́льчата-шпо́раваму ко́льчата-шпо́равай ко́льчата-шпо́раваму ко́льчата-шпо́равым
В. ко́льчата-шпо́равы (неадуш.)
ко́льчата-шпо́равага (адуш.)
ко́льчата-шпо́равую ко́льчата-шпо́равае ко́льчата-шпо́равыя (неадуш.)
ко́льчата-шпо́равых (адуш.)
Т. ко́льчата-шпо́равым ко́льчата-шпо́равай
ко́льчата-шпо́раваю
ко́льчата-шпо́равым ко́льчата-шпо́равымі
М. ко́льчата-шпо́равым ко́льчата-шпо́равай ко́льчата-шпо́равым ко́льчата-шпо́равых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАТО́К ПАЛЯВЫ́,

прычапная або навясная прылада для драблення глебавых камлыг, камякоў і скарынкі, для выраўноўвання і ўшчыльнення паверхневага слоя — прыкачвання глебы. Выкарыстанне К.п. спрыяе захоўванню вільгаці ў глебе, больш дружным ўсходам с.-г. культур, змяншэнню эразійных працэсаў.

Адрозніваюць К.п. гладкія воданаліўныя, кольчата-шпоравыя, кольчата-зубчастыя, барончастыя, камбінаваныя і інш. Агрэгатуюцца з трактарамі цягавага класа 1,4—2, а з выкарыстаннем шыроказахопных счэпаў — з трактарамі класа 3—5. Могуць працаваць у агрэгаце з сеялкамі, культыватарамі, плугамі і інш. (напр., у складзе камбінаванага глебаапрацоўчага агрэгата, які за адзін праход робіць культывацыю глебы, драбленне камлыг, прыкочванне і выраўноўванне паверхні поля).

Каткі палявыя: 1 — гладкі воданаліўны; 2 — кольчата-зубчасты; 3 — кольчата-шпоравы.

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)