Шпаковыя (сям. птушак) 9/171; 11/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ШПАКО́ВЫЯ (Sturnidae),

сямейства птушак атр. вераб’інападобных. Паводле розных сістэм класіфікацыі 24—36 родаў, 104—111 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, акліматызаваны ў Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі, на некат. акіянічных астравах. Жывуць у лесастэпах, стэпах, пустынях, лясах і інш. На Беларусі 2 віды: шпак звычайны (Sturnus vulgaris) і залётны від шпак ружовы (Pastor roseus).

Даўж. цела 17—45 см, маса 50—150 г. Апярэнне ў большасці цёмнае, карычневае або чорнае з метал бляскам, у некат. яркае, чырв., сіняе і інш. Самцы буйнейшыя за самак. Крылы завостраныя ці закругленыя. Ногі моцныя. Дзюба прамая, радзей злёгку кручкаватая Нясуць 2—9 (часцей 4) яец. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі беспазваночнымі, ягадамі, насеннем і інш. Многія добра спяваюць, могуць пераймаць галасы інш. птушак і розныя гукі.

т. 17, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шпако́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпако́вы шпако́вая шпако́вае шпако́выя
Р. шпако́вага шпако́вай
шпако́вае
шпако́вага шпако́вых
Д. шпако́ваму шпако́вай шпако́ваму шпако́вым
В. шпако́вы (неадуш.)
шпако́вага (адуш.)
шпако́вую шпако́вае шпако́выя (неадуш.)
шпако́вых (адуш.)
Т. шпако́вым шпако́вай
шпако́ваю
шпако́вым шпако́вымі
М. шпако́вым шпако́вай шпако́вым шпако́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)