шо́рганне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шо́рганне
Р. шо́ргання
Д. шо́рганню
В. шо́рганне
Т. шо́рганнем
М. шо́рганні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шо́рганне ср. ша́рканье; чи́рканье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шо́рганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. шоргаць (у 1–3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ляснік] пайшоў па слядах і неўзабаве пачуў шорганне касы. Шчарбатаў. [Марыля] таксама прыслухоўваецца да шоргання рубанка і раз за разам паглядае на мужа. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць шоргат, з шумам праводзіць чым-н.

Шыны аўтамабіляў шоргалі па асфальце.

Ш. мятлой па тратуары.

2. чым і без дап. Хадзіць, не падымаючы ног.

Не шоргай ботамі.

Хопіць ш. па хаце.

3. Шукаць навобмацак, мацаць.

Ш. упоцемку па дзвярах.

|| аднакр. шаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шо́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́рганне ср., см. шо́рганне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́рханне ср., см. шо́рганне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́рканье шо́рганне, -ння ср., ша́рканне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shuffle1 [ˈʃʌfl] n.

1. ша́рканне, шо́рганне (нагамі)

2. перабіра́нне, ператасо́ўка;

give smth. a good shuffle до́бра што-н. ператасава́ць

3. шафл (народны танец пад валынку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

szurgot

м.

1. ~u — шум, шорганне, шарканне;

2. лодар, гультай, нягоднік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шо́рхат, ‑у, М ‑хаце, м.

Глухі гук, шум, шорганне ад руху, трэння, лёгкага дакранання да чаго‑н. Шорхатам апалых пачарнелых лісцяў поўніўся двор. Шыловіч. Конь тупаў ззаду — паныла і мерна, нібы ўслухоўваўся ў слабы шорхат босых хлапечых ног. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)