шоп

(англ. shop)

магазін, устроены па заходнім узоры.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шоп-ту́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шоп-ту́р шоп-ту́ры
Р. шоп-ту́ра шоп-ту́раў
Д. шоп-ту́ру шоп-ту́рам
В. шоп-ту́р шоп-ту́ры
Т. шоп-ту́рам шоп-ту́рамі
М. шоп-ту́ры шоп-ту́рах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́рнер-шо́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́рнер-шо́п ко́рнер-шо́пы
Р. ко́рнер-шо́па ко́рнер-шо́паў
Д. ко́рнер-шо́пу ко́рнер-шо́пам
В. ко́рнер-шо́п ко́рнер-шо́пы
Т. ко́рнер-шо́пам ко́рнер-шо́памі
М. ко́рнер-шо́пе ко́рнер-шо́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

секс-шо́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. секс-шо́п секс-шо́пы
Р. секс-шо́па секс-шо́паў
Д. секс-шо́пу секс-шо́пам
В. секс-шо́п секс-шо́пы
Т. секс-шо́пам секс-шо́памі
М. секс-шо́пе секс-шо́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шоп-тур

т. 17, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

д’ю́ці-фры-шо́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. д’ю́ці-фры-шо́п д’ю́ці-фры-шо́пы
Р. д’ю́ці-фры-шо́па д’ю́ці-фры-шо́паў
Д. д’ю́ці-фры-шо́пу д’ю́ці-фры-шо́пам
В. д’ю́ці-фры-шо́п д’ю́ці-фры-шо́пы
Т. д’ю́ці-фры-шо́пам д’ю́ці-фры-шо́памі
М. д’ю́ці-фры-шо́пе д’ю́ці-фры-шо́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шоп-сцю́арды

(англ. shopstewards)

фабрычныя старасты ў Англіі, выбарныя прадстаўнікі рабочых на прадпрыемствах; выконваюць значную ролю ў арганізацыі эканамічнай і палітычнай барацьбы рабочага класа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

секс-шо́п

(англ. sex-shop)

магазін, які гандлюе эратычнай літаратурай, вырабамі эратычнага, сексуальнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шо́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шо́па шо́пы
Р. шо́пы шо́п
Д. шо́пе шо́пам
В. шо́пу шо́пы
Т. шо́пай
шо́паю
шо́памі
М. шо́пе шо́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

СЕЛЯШЧУ́К Мікалай Міхайлавіч (4.8.1947, в. Велікарыта Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.9.1996),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працаваў як жывапісец, графік, майстар экслібрыса. У творчасці імкнуўся паказаць непарыўную сувязь вытокаў нац. культуры і сучаснага мастацтва, спалучаў сюррэалістычную манеру выканання з вобразамі бел. нар. фальклору і этнаграфіі. Яго кніжная графіка адметная насычанасцю дэкар. дэталямі, фантаст. выявамі, арх. помнікамі, прадметамі побыту і адзення, гульнёй фактур і святлаценяў. Адмаўленне ад апавядальнасці ўласціва афармленню кніг «Бацькаў дар» (1984), «Прагны багацей», «Індыкала-Кудыкала» Р.​Барадуліна (абедзве 1986, залаты медаль біенале кніжнай іл. ў Браціславе 1989), «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1988), «Сымон-музыка» (1988—90) і інш. Графічныя прыёмы, пэўныя сюжэты часта пераносіў у станковы жывапіс, якому ўласцівы алегарычнасць, метафарычнасць маст. мовы, часам філас. асэнсаванне рэчаіснасці. Вял. ўвагу ў творах аддаваў спалучэнню фактуры фону, абстрактных элементаў з колеравымі і фігуратыўнымі, што паступова ўзмацнілася ў 1990-я г.: «Наведванне сядзібы Агінскага ў Залессі» (1978), «Памяці Максіма Багдановіча» (1981), «Матылькі тут не жывуць» (1982), «Бацька памёр» (1982—84), «Канец сезона туманаў», «Позняя восень» (1984), серыя «Казачны калейдаскоп» (1984—85), «Свята IV», «Хвіліна маўчання» (абодва 1989), «Гучанне музыкі нябёсаў» (1990), «Прагулка», «Калі цвіце язмін» (абодва 1991), «Метамарфозы» (1992), «Злашчасны вечар», «Люблю цябе сустракаць» (абодва 1994), «Спякотны вечар з вясёлкай на крэсле» (1995), «Вяртанне на Радзіму. Шоп-тур» (1996) і інш. Працаваў у станковай графіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Літ.:

Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гг. Мн., 2001;

Каваленка В. Палёт над прасторай і часам // Мастацтва. 1997. № 8.

М.​Р.​Баразна.

М.Селяшчук. Злашчасны вечар. 1994.

т. 14, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)