шнуравы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шнуравы́ шнурава́я шнураво́е шнуравы́я
Р. шнураво́га шнураво́й
шнураво́е
шнураво́га шнуравы́х
Д. шнураво́му шнураво́й шнураво́му шнуравы́м
В. шнуравы́ (неадуш.)
шнураво́га (адуш.)
шнураву́ю шнураво́е шнуравы́я (неадуш.)
шнуравы́х (адуш.)
Т. шнуравы́м шнураво́й
шнураво́ю
шнуравы́м шнуравы́мі
М. шнуравы́м шнураво́й шнуравы́м шнуравы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шнуравы́ шнурово́й;

а́я кні́га — шнурова́я кни́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шнуравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шнура, зроблены з яго. Шнуравая праводка злектрычнасці. Шнуравое пакрыццё. Шнуравыя рамяні. // Прызначаны для шнура. Шнуравыя ніткі. Шнуравое валакно.

2. Змацаваны, сцягнуты шнурам; прашнураваны. Шнуравы сшытак.

•••

Шнуравая кніга гл. кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шнур, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка.

Нацягнуць ш. з адвесам.

2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл.

3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спец.).

Дэтануючы ш.

4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным.

Паляцеў ш. гусей.

Цягнуцца шнурам фурманкі.

5. Вузкая палоска зямлі.

Араць свой ш.

|| прым. шнуравы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шнурово́й шнуравы́;

шнурова́я кни́га шнурава́я кні́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАТАКО́МБАВАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў канцы 3—1-й пал. 2-га тыс. да н. э. жылі паміж Дняпром і Волгай, пазней — у Прыазоўі, Крыме, на Паўн. Каўказе. Вылучана В.​А.​Гарадцовым у пач. 20 ст. Назва ад пахавальнага абраду. нябожчыкаў хавалі ў катакомбах — падбоях, выкапаных у сценах магільных ям, скурчанымі, на баку (у пахаваннях трапляецца охра і вугаль у жароўнях і курыльніцах), побач клалі посуд, прылады працы, зброю. Пласкадонная кераміка вызначаецца разнастайнасцю форм (данецкай К.к. — кубак з канцэнтрычнымі кругамі, перадкаўказскай — рэпападобныя пасудзіны з наляпнымі валікамі), распаўсюджаны шнуравы арнамент. Вядомы каменныя і бронзавыя сякеры, нажы, упрыгожанні, каменныя булавы, крамянёвыя наканечнікі стрэл. У пахаваннях сустракаюцца драўляныя вазкі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, матычным земляробствам, бронзаліцейнай вытворчасцю. У плямён К.к. складваўся бацькоўскі род.

т. 8, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)