шму́ляць, -яю, -яеш, -яе; незак., што.

1. Выціраць, зношваць, пашкоджваць ад частага ўжытку.

Ш. адзенне.

2. Сціраць, націраць (скуру).

Цвёрды хамут шмуляе шыю.

|| зак. вы́шмуляць, -яю, -яеш, -яе; -яны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шму́ляць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шму́ляю шму́ляем
2-я ас. шму́ляеш шму́ляеце
3-я ас. шму́ляе шму́ляюць
Прошлы час
м. шму́ляў шму́лялі
ж. шму́ляла
н. шму́ляла
Загадны лад
2-я ас. шму́ляй шму́ляйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шму́ляючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шму́ляць несов.

1. (об одежде) вытира́ть;

2. (о коже) тере́ть, стира́ть, натира́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Выціраць ад частага ўжытку (звычайна адзенне).

2. Церці, сціраць, націраць (скуру). Цвёрды хамут шмуляе каню шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шму́ляць (пра вопратку) btragen* vt, verschlißen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́шмуляць гл. шмуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абшмуля́ць. Гл. шмуляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)