шмато́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шмато́к шматкі́
Р. шматка́ шматко́ў
Д. шматку́ шматка́м
В. шмато́к шматкі́
Т. шматко́м шматка́мі
М. шматку́ шматка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шмато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.

Ш. матэрыі.

2. Жмут чаго-н.

Ш. поўсці.

3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.

Ш. сала.

Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.

|| прым. шмато́чны, -ая, -ае і шматко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмато́к, -тка́ м. лоскуто́к; клочо́к;

падра́ць на ~ткі́ — разорва́ть в кло́чья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмато́к, ‑тка, м.

1. Абрэзак, абрывак (скуры, тканіны і пад.). Да прыходу Тараса.. [Зося і Маша] нешта кроілі, і на канапе былі раскіданы зялёныя і чырвоныя, адмыслова выкраеныя шматкі. Шамякін. Ляжаў.. [Заранік] у невялікім пакойчыку на ложку, распрануты і накрыты коўдрай, пашытай з рознакаляровых шматкоў. Хадкевіч. // толькі мн. (шматкі́, ‑оў). Лахманы; кавалкі, кускі чаго‑н. Замест кажуха з плеч у Зіны звісалі нейкія рваныя шматкі — так яго пасеклі кулямі і асколкамі. Карпюк. Косцік накінуўся з кулакамі на брата, парваў малюнак на шматкі і пачаў таптаць яго нагамі. С. Александровіч.

2. Жмут чаго‑н. Ля лазовага карча ваўкі, напэўна, схапілі соннага зайчыка, бо на снягу былі відаць кропелькі крыві і валяліся шматкі поўсці. Федасеенка.

3. Асобны невялікі кавалак, камяк чаго‑н. Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку. М. Стральцоў. Ля берага ад невялікіх хваль пагойдваліся шматкі наздраватай рудой пены. Гамолка. Па баках узрываюцца міны, уздымаючы клубы пылу і раскідаючы шматкі зямлі. Колас. // Пра невялікую, нязначную частку чаго‑н. Там-сям віднеў травы шматок Сярод пяскоў рудых. Астрэйка. На шэрым полі там-сям шматкі ярка-зялёнай азіміны, у лагчынах — ніцыя, без лістка вербы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмато́к м (абрэзак, кавалак скуры, тканіны і г. д.) Ftzen n -s, -, Stückchen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

касмы́ль, ‑я, м.

Разм. Скудлачаная пасма валасоў. Міхась.. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі. Якімовіч. Мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. // Пук, шматок (сена, ваты і пад.). Карней Адамавіч на пальчыках падышоў да другой сцяны, выдраў з паза касмыль моху. Жычка. // перан. Клубок, шматок, абрывак (хмары, туману і пад.). [Туман] кудзеліўся яшчэ невялікімі касмылямі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ошмётки мн., прост. шмаццё, -цця ср.;

ошмёток ед. шмато́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

watka

ж. ватны тампон, шматок ваты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мэглухшматок’ (Бяльк.). З мэтлух ’тс’. Да мотлах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тульняшматок, кавалак?’: такімі тульнямы пакрямяча (ветк., Palaeoslavica, 21, 2, 20). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)