шматко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шматко́вы шматко́вая шматко́вае шматко́выя
Р. шматко́вага шматко́вай
шматко́вае
шматко́вага шматко́вых
Д. шматко́ваму шматко́вай шматко́ваму шматко́вым
В. шматко́вы (неадуш.)
шматко́вага (адуш.)
шматко́вую шматко́вае шматко́выя (неадуш.)
шматко́вых (адуш.)
Т. шматко́вым шматко́вай
шматко́ваю
шматко́вым шматко́вымі
М. шматко́вым шматко́вай шматко́вым шматко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шматко́вы лоску́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены са шматкоў (у 1 знач.). Шматковая коўдра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.

Ш. матэрыі.

2. Жмут чаго-н.

Ш. поўсці.

3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.

Ш. сала.

Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.

|| прым. шмато́чны, -ая, -ае і шматко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

scrappy [ˈskræpi] adj.

1. шматко́вы; ла́пікавы

2. абры́вачны;

a scrappy speech няскла́дная прамо́ва;

a scrappy lecture блы́таная ле́кцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лоску́тный абрэ́зкавы; акра́ўкавы; шматко́вы, ла́пікавы; см. лоску́т; (из лоскутьев) з абрэ́зкаў;

лоску́тное одея́ло ко́ўдра з абрэ́зкаў;

лоску́тное госуда́рство шматко́вая дзяржа́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫ́ЧАЎСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ,

з 17 ст. Крычаўскае староства, буйны дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, у канцы 15 ст. са складу Мсціслаўскага княства. Паводле адм. рэформы 1565—66 увайшла ў Мсціслаўскае ваяводства. На працягу 16—17 ст. з яе вылучыўся шэраг дробных прыватных і дзярж. маёнткаў, у выніку чаго тэр. воласці набыла шматковы выгляд. У пач. 17 ст. ўключала каля 40 паселішчаў, якімі валодалі буйныя феадалы пераважна на ўмовах закладу, і яны фактычна не адрозніваліся ад прыватнага ўладання. Сярод старостаў прадстаўнікі родаў Саламярэцкіх, Лукомскіх, Мірскіх, Пацаў, Рудамінаў-Дусяцкіх; з сярэдзіны 17 ст. ў валоданні 3 пакаленняў нясвіжскіх Радзівілаў. У К.в. адбылося Крычаўскае паўстанне 1743—44. У гэты час у воласці было каля 130 паселішчаў, яна падзялялася на 5 войтаўстваў. У 1760 перайшла да магната Е.А.Мнішака. З 1772 у Рас. імперыі. У 1776 перададзена кн. Р.А.Панёмкіну і канчаткова ператварылася ў прыватную латыфундыю — Крычаўскае графства.

В.Л.Насевіч.

т. 8, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)