шлёпанцы, -аў, адз. -нец, -нца, м. (разм.).

Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлёпанцы, ед. шлёпанец, -нца м., разг. шлёпанцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпанцы м., разг. шлёпанцы, -цаў, ед. шлёпанец, -нца м.; панто́флі, -ляў, ед. панто́фель, -фля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпанцы, ‑аў; адз. шлёпанец, ‑нца, м.

Разм.

1. Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў. Маці зашаркала шлёпанцамі па падлозе і падышла да стала. Сачанка. [Ніна] ўсадзіла ногі ў шлёпанцы і вярнулася к тэлефону — пазваніць Васілю Кузьмічу. Лобан.

2. Гучныя, звонкія ўдары далонню па целе. І шлёпанцы сыпаліся па азадачку хлопчыка. Гаспадыня хаты раздае сваім дзіцянятам — гэтым неахайным, мурзатым і шматлікім стварэнням — па кавалачку хлеба, часам супакойваючы таго, другога добрым шлёпанцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпанцы мн. разм. Pantffeln pl; Nedertreter pl; Flzpantoffeln pl (з лямцу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шлё́панец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шлё́панец шлё́панцы
Р. шлё́панца шлё́панцаў
Д. шлё́панцу шлё́панцам
В. шлё́панец шлё́панцы
Т. шлё́панцам шлё́панцамі
М. шлё́панцы шлё́панцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панто́флі, -фель і -фляў, адз. панто́фель, -фля, м. і панто́фля, -і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлапакі́, ед. шлапа́к, -ка́ м., обл. шлёпанцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлапакі́, ‑оў; адз. шлапак, ‑а, м.

Абл. Шлёпанцы. Акуліна ўнесла пакунак, напусціла холаду, навалакла шлапакамі снегу. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kapcie

мн. шлёпанцы; пантофлі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)