шля́хціц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асобны прадстаўнік шляхты, дробнапамесны дваранін.

|| ж. шляхця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шля́хціц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шля́хціц шля́хціцы
Р. шля́хціца шля́хціцаў
Д. шля́хціцу шля́хціцам
В. шля́хціца шля́хціцаў
Т. шля́хціцам шля́хціцамі
М. шля́хціцу шля́хціцах

Іншыя варыянты: шля́хціч.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шля́хціц м., ист. шля́хтич

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шля́хціц, ‑а, м.

Гіст. Польскі дробнапамесны дваранін. Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка. Колас. Зямля на Павеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў княжацкі маёнтак. Чарот.

[Польск. szlachcic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хціц м. гіст. Schláchtschitz m -en, -en; Ádlige (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шля́хціц

(польск. szlachcic, ад szlachta < ст.-в.-ням. slahta)

дробнапамесны дваранін у Польшчы, Беларусі, Літве ў 14 — пач. 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шля́хціч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шля́хціч шля́хцічы
Р. шля́хціча шля́хцічаў
Д. шля́хцічу шля́хцічам
В. шля́хціча шля́хцічаў
Т. шля́хцічам шля́хцічамі
М. шля́хцічу шля́хцічах

Іншыя варыянты: шля́хціц.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шля́хтич ист. шля́хціц, -ца м., пренебр. шляхту́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szlachcic

м. шляхціц

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шляхця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Гіст. Жан. да шляхціц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)