шляхе́тнасць, -і, ж.

1. гл. шляхетны.

2. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхе́тнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. шляхе́тнасць
Р. шляхе́тнасці
Д. шляхе́тнасці
В. шляхе́тнасць
Т. шляхе́тнасцю
М. шляхе́тнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шляхе́тнасць ж., уст. благоро́дство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шляхе́тнасць, ‑і, ж.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — прыналежнасць да дваранскага саслоўя. [Маслянка:] — Пан працуе толькі ў белых пальчатках. Брудныя справы пану не па густу. Шляхетнасць не дазваляе, арыстакратычнасць паходжання... Машара.

2. Уст. Уласцівасць і якасць шляхетнага (у 2 знач.). Да шляхты Саўка не меў дачынення, ён нават не быў католікам, і Шляхцюк было не прозвішча, а мянушка за яго схільнасць да шляхетнасці, да вонкавай фанабэрыі дома і на людзях. Хадкевіч. // Выхаванасць, уменне трымаць сябе ў людзях. Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шляхе́тнасць ж. Édelmut m -(e)s; Gróßherzigkeit f -, Hóchherzigkeit f -; Züchtigkeit f - (сціпласць, выхаванасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шляхе́тны, -ая, -ае.

1. Дваранскі, дваранскага паходжання.

Ш. род.

2. Высакародны, з вялікім пачуццём годнасці; які адпавядае існуючым нормам маралі: выхаваны, сумленны.

Ш. тон.

Ш. ўчынак.

Шляхетная дзяўчына.

|| наз. шляхе́тнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

У яго паводзінах адчувалася ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Hóchherzigkeit f - шляхе́тнасць, высакаро́днасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Édelmut m -es высакаро́днасць, шляхе́тнасць, велікаду́шнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Züchtigkeit f - сарамлі́васць, сці́пласць, шляхе́тнасць, прысто́йнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gróßherzigkeit f -

1) велікаду́шнасць, шляхе́тнасць; высакаро́днасць

2) му́жнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)