Шклоўскае шляхетнае вучылішча

т. 17, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шляхе́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шляхе́тны шляхе́тная шляхе́тнае шляхе́тныя
Р. шляхе́тнага шляхе́тнай
шляхе́тнае
шляхе́тнага шляхе́тных
Д. шляхе́тнаму шляхе́тнай шляхе́тнаму шляхе́тным
В. шляхе́тны (неадуш.)
шляхе́тнага (адуш.)
шляхе́тную шляхе́тнае шляхе́тныя (неадуш.)
шляхе́тных (адуш.)
Т. шляхе́тным шляхе́тнай
шляхе́тнаю
шляхе́тным шляхе́тнымі
М. шляхе́тным шляхе́тнай шляхе́тным шляхе́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шляхе́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шляхе́тны шляхе́тная шляхе́тнае шляхе́тныя
Р. шляхе́тнага шляхе́тнай
шляхе́тнае
шляхе́тнага шляхе́тных
Д. шляхе́тнаму шляхе́тнай шляхе́тнаму шляхе́тным
В. шляхе́тны (неадуш.)
шляхе́тнага (адуш.)
шляхе́тную шляхе́тнае шляхе́тныя (неадуш.)
шляхе́тных (адуш.)
Т. шляхе́тным шляхе́тнай
шляхе́тнаю
шляхе́тным шляхе́тнымі
М. шляхе́тным шляхе́тнай шляхе́тным шляхе́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАДЭ́ЦКІ КО́РПУС,

сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу. Спачатку прызначаліся для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей (у асн. афіцэраў) да вайск. службы. Узніклі ў Прусіі ў 1653. У Рэчы Паспалітай да вайск. службы рыхтавалі Варшаўская школа рыцарства (1765—95), Гродзенскі і Нясвіжскі К.к. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) прускі кароль Фрыдрых Вільгельм II заснаваў Калішскі кадэцкі корпус (1793—1831). У Рас. імперыі К.к. існавалі ў 1732—1917. Падпарадкоўваліся Гал. ўпраўленню ваенна-навуч. устаноў. У 18 ст. мелі самаст. кіраванне, рыхтавалі кадры для вайск. і цывільнай службы, з 1830-х г. пераважна для вайсковай. Падзяляліся на губернскія, сталічныя і спец. (артылерыйскі, інжынерны, марскі). У 1857—63 выпускнікі К.к. атрымлівалі адразу афіцэрскі чын (да 1857 з губернскіх пераводзіліся ў сталічныя). У выніку ваен. рэформ 1860—70-х г. рэарганізаваны ў ваенныя гімназіі, у 1882 адноўлены. З гэтага часу ў К.к. давалі агульную адукацыю з элементамі ваеннай падрыхтоўкі. З 1913 у некаторыя К.к. прымаліся дзеці недваранскага паходжання. Выпускнікі, як і ваенных гімназій, пераводзіліся ў ваенныя вучылішчы, дзе атрымлівалі спец. падрыхтоўку. У жн. 1917 К.к. перайменаваны ў гімназіі ваен. ведамства. Да 1917 у Рас. імперыі было 29 К.к. (акрамя Марскога і Пажскага), у якіх навучалася больш за 10 тыс. чал. На Беларусі ў 1842—63 існаваў Брэсцкі кадэцкі корпус, у 1835—1918 — Полацкі кадэцкі корпус. Шклоўскае шляхетнае вучылішча ў 1778—97 існавала як прыватная навуч. ўстанова.

Літ.:

Алпатов Н.И. Учебно-воспитательная работа в дореволюционной школе интернатного типа: (Из опыта кадетских корпусов и воен. гимназий в России). М., 1958;

Брыгадзін П., Лукашэвіч А. Шклоўскае шляхетнае вучылішча // Бел. мінуўшчына. 1997. № 4.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 7, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)