шква́лісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шква́лісты шква́лістая шква́лістае шква́лістыя
Р. шква́лістага шква́лістай
шква́лістае
шква́лістага шква́лістых
Д. шква́лістаму шква́лістай шква́лістаму шква́лістым
В. шква́лісты (неадуш.)
шква́лістага (адуш.)
шква́лістую шква́лістае шква́лістыя (неадуш.)
шква́лістых (адуш.)
Т. шква́лістым шква́лістай
шква́лістаю
шква́лістым шква́лістымі
М. шква́лістым шква́лістай шква́лістым шква́лістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шква́лісты шква́листый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шква́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца шквалам, нагадвае шквал (у 1 знач.). Чуваць было, як за шклом ілюмінатара завывае шквалісты вецер. Лынькоў.

2. Са шквалам; які прадвяшчае шквал. Шквалістае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шквал, -у, м.

1. Раптоўны моцны парыў ветру, які суправаджаецца звычайна навальнічным ліўнем.

Наляцеў ш.

Ш. смеху (перан.).

2. перан. Моцная масіраваная стральба.

Ш. агню.

|| прым. шква́льны, -ая, -ае і шква́лісты, -ая, -ае.

Шквальны (шквалісты) вецер.

Шквальны агонь кулямётаў.

Шквальныя апладысменты (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шква́листый шква́лісты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІ́ВЕНЬ,

моцны, звычайна кароткачасовы дождж канвектыўнага паходжання, або шквалісты дождж пры праходжанні халоднага фронту ў цыклонах умераных шырот. Інтэнсіўнасць Л. — колькасць ападкаў за 1 мін. Пры працягласці 5 мін Л. лічаць дождж з сярэдняй інтэнсіўнасцю 0,5 мм/мін, 30 мін — 0,23 мм/мін і г.д. У кожным пункце Беларусі ў сярэднім за год бывае 8 Л. Найбольшы адзначаны 6.8.1970 (г. Бабруйск), дзе за 3 гадз 35 мін выпала 128 мм ападкаў.

т. 9, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

squally [ˈskwɔ:li] adj. шква́лісты, шква́льны, бу́рны;

squally weather дажджлі́вае надво́р’е з ве́трам;

a squally wind пары́вісты ве́цер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)