шкарпэ́ткі, -так, адз. шкарпэ́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.

|| прым. шкарпэ́тачны, -ая, -ае.

Панчошна-шкарпэтачныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкарпэ́ткі, -так, ед. шкарпэ́тка ж. носки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкарпэ́ткі, ‑так; адз. шкарпэтка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. Васіль Кузьміч зняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарпэ́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шкарпэ́тка шкарпэ́ткі
Р. шкарпэ́ткі шкарпэ́так
Д. шкарпэ́тцы шкарпэ́ткам
В. шкарпэ́тку шкарпэ́ткі
Т. шкарпэ́ткай
шкарпэ́ткаю
шкарпэ́ткамі
М. шкарпэ́тцы шкарпэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

носки́ (короткие чулки) шкарпэ́ткі, -так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безразме́рны, -ая, -ае.

Які набывае патрэбны размер пры надзяванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі і пад.).

Безразмерныя калготкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

1. Зацыраваць усё, многае.

П. усе шкарпэткі.

2. і без дап. Цыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАГІЛЁЎСКАЯ ПАНЧО́ШНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1915 у Магілёве. Была эвакуіравана з Варшавы. Працавалі 232 рабочыя, выпускалі шкарпэткі для ваеннага ведамства.

т. 9, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скарпе́ткі ‘вязаныя пальчаткі’ (віц., Шн. 3), скарпэ́ткі, скурпэ́ткі ‘шкарпэткі’ (Сл. рэг. лекс.). Гл. шкарпэткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.

1. Закончыць вязанне чаго-н.

Д. шкарпэткі.

2. Закончыць звязванне чаго-н.

Д. снапы.

|| незак. давя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)