шкадава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шкадава́нне
Р. шкадава́ння
Д. шкадава́нню
В. шкадава́нне
Т. шкадава́ннем
М. шкадава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкадава́нне, -я, н.

1. аб кім-чым. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага.

Ш. аб незваротнай страце.

2. да каго-чаго. Спагада, спачуванне.

Адчуваць ш. да каго-н. Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадава́нне ср.

1. (аб кім, чым) сожале́ние;

2. (каго, чаго) жа́лость ж. (к кому, чему), сочу́вствие (к кому, чему), сожале́ние (к кому, чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкадава́нне, ‑я, н.

1. Пачуццё смутку аб чым‑н. (страчаным, непапраўным і пад.), засмучэнне з прычыны чаго‑н. непажаданага. На .. твары.. [Аксінні] ціхі шчаслівы спакой, а ў светлых, даўно палінялых вачах — туга і шкадаванне. Ракітны.

2. Спагада, спачуванне да каго‑н. Васіль на міг як бы прачнуўся, зірнуў на маці пяшчотна, са шкадаваннем — як яна тут адна са старым ды малым упраўляцца будзе! Мележ. Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка. [Марыя Хведараўна] пранікаецца да .. [хлопчыка] нейкай незвычайнай любасцю і шкадаваннем. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкадава́нне

1. (аб чым-н.) Beduern n -s (über A);

вы́казаць сваё шкадава́нне з наго́ды … sein Beduern äußern [ussprechen*] wgen …;

2. гл. спачуванне

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скру́ха, -і, ДМ скру́се, ж.

Туга, маркота, жаль, шкадаванне.

Радасць прыемней за скруху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́льба, -ы, ж.

1. Смутак, туга, шкадаванне.

Ж. сэрца.

2. Скарга, нараканне.

Затоеная ж. падступала да горла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

На (вялікі) жальзнач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

contrition [kənˈtrɪʃn] n. раска́янне; шкадава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эх! выкл.

1. (шкадаванне) ach!, oh!;

2. (папрок) ei!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)