швэ́ндаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. швэ́ндаю швэ́ндаем
2-я ас. швэ́ндаеш швэ́ндаеце
3-я ас. швэ́ндае швэ́ндаюць
Прошлы час
м. швэ́ндаў швэ́ндалі
ж. швэ́ндала
н. швэ́ндала
Загадны лад
2-я ас. швэ́ндай швэ́ндайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час швэ́ндаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

швэ́ндаць несов., разг., см. швэ́ндацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

швэ́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і швэндацца. — Ды я ўсё зрабіў, даўно дома, — кажу.. [Аксенні]. — А дзе гэта ты столькі швэндаеш? Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́каць1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.

Ны́каць2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)