Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шво́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.
Стрыжань у паваротным злучэнні пярэдняй часткі кузава павозкі, які забяспечвае павароты на хаду.
|| прым.шво́рнавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шво́ран, -рна м. шкво́рень, шво́рень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шво́ран, ‑рна, м.
Жалезны стрыжань, які з’яўляецца вертыкальнай воссю перадка павозкі або паваротнай часткі лакаматыва, аўтамабіля і пад., што забяспечвае паварот на хаду. Конь звярнуў з дарогі, усцягнуў калёсы на пень, сарваў са шворна цялежкі і пакінуў драбіны з Петрусём сярод лесу.Колас.Падгоняць пад кузню благія калёсы — Атосы на гора, Пакрыўлены шворан, Разбіты драбіны Ды колы без шынаў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шво́ранмтэх Kúpplungsbolzen m -s, -, Bólzen m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шкво́реньшво́ран, -рна м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падге́рац, ‑рца, м.
Жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс. Ляскацеў пад драбінамі жалезны падгерац.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sworzeń
м.
1. болт;
2.шворан
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус.подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням.Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ.šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кні́пель ’падгерац, жалезны крук, які прыцягвае шворан да трайні’ (Нар. словатв.). Гл. кнібель.