шаўко́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дрэва сямейства тутавых, лістамі якога кормяць вусеняў тутавага шаўкапрада; тутавае дрэва.

|| прым. шаўко́ўнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаўко́ўніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шаўко́ўніца шаўко́ўніцы
Р. шаўко́ўніцы шаўко́ўніц
Д. шаўко́ўніцы шаўко́ўніцам
В. шаўко́ўніцу шаўко́ўніцы
Т. шаўко́ўніцай
шаўко́ўніцаю
шаўко́ўніцамі
М. шаўко́ўніцы шаўко́ўніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шаўко́ўніца ж., бот. шелкови́ца, ту́товник м., тут м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаўко́ўніца, ‑ы, ж.

Дрэва або куст сямейства тутавых, лістамі якога кормяць вусеняў тутавага шаўкапрада; тутавае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Шаўкоўніца 8/472—473 (укл.); 11/305, 306

- » - белая 11/306 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЎКО́ЎНІЦА, тут,

тутавае дрэва (Morus),

род кветкавых раслін сям. тутавых. Больш за 20 відаў. Пашыраны ў цёплаўмеранай зоне Азіі, часткова ў Амерыцы і Афрыцы. У Кітаі культывуюць Ш. белую (M. alba) больш за 2,5 тыс. гадоў. Існуе каля 400 сартоў і форм. На Беларусі інтрадукавана Ш. белая і чорная (M. nigra).

Лістападныя дрэвы выш. 16—35 м, жывуць да 200 гадоў. Крона густая, шатрападобная. Лісце на маладых парастках суцэльнае, потым — лопасцевае, зубчастае. Дробныя кветкі раздзельнаполыя, сабраны ў каташкападобныя суквецці, паяўляюцца разам з лісцем. Плод — несапраўдная сакаўная касцянка ў суплоддзі, белая, чырв. або чорная, ядомая. Мае да 22% цукроў (пераважна фруктоза і глюкоза). Спажываецца ў свежым і перапрацаваным выглядзе. Лісце Ш. белай — асн. корм лічынак тутавага шаўкапрада, з коканаў якога атрымліваюць натуральную шаўковую пражу. Драўніна выкарыстоўваецца ў буд-ве. Харч., тэхн., дэкар. расліны.

Дз.​І.​Траццякоў.

Шаўкоўніца чорная.

т. 17, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шаўко́ўніца ж. бат. (weißer) Máulbeerbaum m -(e)s, -bäume

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шаўкаві́ца, -ы, ж.

Тое, што і шаўкоўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шелкови́ца бот. шаўко́ўніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТУ́ТАВАЕ ДРЭ́ВА тое, што шаўкоўніца.

т. 16, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)